Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Малады спецыяліст Аляксандра Маскалейчык: "З першых дзён зразумела, што мяне падтрымаюць"

Аляксандра Маскалейчык у канцы ліпеня стала гераіняй першай паласы нашай газеты. Дзяўчына, выпускніца Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа, была адной з першых, хто сеў за руль новенькага трактара ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Зараз яна малады спецыяліст. Высветлілі, ці падабаецца ёй быць механізатарам.

Сельгаспрадпрыемства працягвае прырастаць маладымі кадрамі. Вось і на мінулым тыдні ў гаспадарку прыйшло яшчэ некалькі работнікаў, якім наканавана пачынаць тут свой працоўны шлях і, улічваючы дастойную зарплату і сацыяльны пакет, магчыма, застацца тут на доўгія гады. Сярод навічкоў і адзіная на сёння ў Докшыцкім раёне дзяўчына-механізатар – Аляксандра Маскалейчык.

–  Носіцца наша Саша на сваім трактары з ветрыкам, – смяецца кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Навіцкі. – Бачна, што ўпэўнена адчувае сябе за рулём, з першых дзён на яе работу няма ніякіх нараканняў. А галоўнае – агеньчык у вачах гарыць. Значыць, па душы справа і будзе з дзяўчыны толк. Думаю, стане нашай гордасцю.

Аляксандра родам з Бераснёўкі. Туды ж, у бацькоўскі дом, вярнулася пасля заканчэння Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа, дзе атрымала спецыяльнасці трактарыста-машыніста, слесара чацвёртага разраду і вадзіцеля катэгорыі С. А ў «Бягомльскі» прыйшла з радасцю, бо ўжо добра там асвоілася падчас праходжання практыкі.

У адказ на пытанне, ці не стрымлівала пры выбары разуменне таго, што ў сельгаспрадпрыемствах на тэхніцы не толькі ездзяць, але яе і рамантуюць, а для дзяўчыны гэта ўсё ж болей складана, чым для прадстаўнікоў моцнага полу, Саша ўсміхаецца:

–  Многае я магу зрабіць сама, без парады і фізічнай дапамогі. Многаму яшчэ навучуся ад старэйшых калег. Ды і з першых дзён зразумела, што мяне падтрымаюць, а калі нешта будзе складана выканаць, абавязкова дапамогуць. Так што спадзяюся, усё будзе як належыць.

Зараз Аляксандра працуе на невялічкім МТЗ-340.2 – абслугоўвае стойлавыя памяшканні малочнатаварнага комплексу «Бягомль». Стараецца зарэкамендаваць сябе, каб з цягам часу перасесці на больш магутную тэхніку: «У ідэале – на МАЗ». І яшчэ запаветнае жаданне ёсць у абаяльнай дзяўчыны: у наступным годзе паступіць у Беларускі аграрна-тэхнічны ўніверсітэт і стаць інжынерам. А «Бягомльскаму» і такія маладыя кадры патрэбны.

Алена НЕСЦЯРОНАК, Докшыцы, фота аўтара.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ