Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Прадстаўнікі прафсаюзаў завіталі з падарункамі ў Шаркаўшчынскі сацыяльна-педагагічны цэнтр напярэдадні Дня ведаў

Стала добрай традыцыяй напярэдадні Дня ведаў наведванне сацыяльных устаноў, дзе выхоўваюцца дзеці, прадстаўнікамі прафсаюзных арганізацый. Не выключэннем стаў і сёлетні год.

Старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Вазміцель і старшыня Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін завіталі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр. Як заўсёды, госці прыйшлі да дзяцей з падарункамі. Іван Канстанцінавіч уручыў выхаванцам (на сённяшні дзень у сацыяльнай установе знаходзяцца адзін хлопчык і пяць дзяўчынак) канцылярскія прыналежнасці, якія кожнаму з іх спатрэбяцца на занятках у школе і дзіцячым садку. Ён пацікавіўся ў педагогаў пра навучальна-выхаваўчы працэс, распытаў у выхаванцаў, як яны бавяць вольны час. У сваю чаргу, дзеці падарылі госцю сувенір, зроблены ўласнымі рукамі.

— Вельмі важна, каб кожны хлопык і дзяўчынка па-сапраўднаму змаглі адчуць свята, — падкрэсліў Іван Канстанцінавіч. — На жаль, не ўсе бацькі маюць магчымасць гэта зрабіць, асабліва, калі дзеці часова знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічных цэнтрах. Таму прафсаюзы заўсёды прымаюць самы актыўны ўдзел у акцыях, накіраваных на падтрымку падрастаючага пакалення. Вось і сёння мы ў чарговы раз наведалі сацыяльную ўстанову гарадскога пасёлка, каб сустрэцца з дзецьмі, уручыць ім падарункі. Спадзяюся, што хлопчык і дзяўчынкі засталіся задаволеныя, бо гэта было яскрава бачна па шчырых усмешках дзяцей.

Сяргей РАЙЧОНАК, Шаркаўшчына.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ