Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

У Полацкім раёне пасеяна больш за 54% зерневых і зернебабовых культур

На ўчарашнюю раніцу ў Полацкім раёне было пасеяна больш за 2,2 тыс. га зерневых і зернебабовых культур, альбо 54% ад плана.

Таксама на палях вя­дзецца ўзворванне глебы, падсяваюцца шматгадовыя травы, ідзе падсілкоўванне азотам азімых, вывозіцца арганіка, уносяцца калійныя ўгнаенні. Аграномы імкнуцца спланаваць працу так, каб кожны гектар зямлі даў максімум аддачы.
Асаблівая ўвага надаецца захаванню тэхналогій пры апрацоўцы глебы і сяўбе. У абавязкі замацаваных за гаспадаркамі супрацоўнікаў Полацкага райвыканкама таксама ўваходзіць кантроль за забеспячэннем мінеральнымі ўгнаеннямі і палівам, якасцю насення і наяўнасцю гербіцыдаў для хімпраполкі азімага кліну.


У «Паліміры-Агра» зерневая група складае ўсяго 135 га, з задачай справіліся яшчэ на мінулым тыдні. Галоўны аграном Іна Ванславовіч адзначае, што гаспадарцы патрэбны кармы, таму асаблівая ўвага надаецца аднагадовым травам і кукурузе. Паліміраўцы добра папрацавалі восенню, пасеяўшы азімыя культуры на плошчы больш за тысячу гектараў.


Аляксандр Туркоў (на фота) – адзін з вопытных механізатараў. На сеялцы ў «Палімір-Агра» ён працуе чацвёрты сезон, а ў галіне сельскай гаспадаркі – больш за чвэрць стагоддзя. Таму ведае толк у якасці.


Аліна Бальшакова, Полацк, фота аўтара.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ