Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Віцебская абласная бібліятэка распачала цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава

«Урокі вайны сёння вучаць вельмі многаму… Тэма вайны часам гучыць вельмі сучасна», – пісаў Васіль Быкаў.

Абласная бібліятэка распачала цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларускай ССР, Героя Сацыялістычнай Працы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, лаўрэата Ленінскай прэміі Васіля Быкава. Тут адбыўся круглы стол «Салдат Перамогі Васіль Быкаў», у якім прынялі ўдзел літаратуразнаўцы, гісторыкі, краязнаўцы, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Літаратурная спадчына Васіля Быкава, ураджэнца вёскі Бычкі Ушацкага раёна (19 чэрвеня), салдата Перамогі, які з 18 гадоў змагаўся на полі боя супраць фашыстаў і ведаў вайну не па чутках, – сапраўдная нацыянальная каштоўнасць. У ваенных аповесцях і апавяданнях  ён паказваў маральны выбар чалавека ў крытычныя моманты жыцця.

– Ён пісаў не проста пра вайну, а пра чалавека на вайне. Разглядаў паводзіны героя ў экстрэмальных абставінах, бо няма ў свеце нічога больш складанага за чалавека, – падзялілася думкамі старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка.

Сімвалам і сумленнем нацыі назваў Васіля Быкава, з якім быў асабіста знаёмы, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка. Ён прысвяціў выступленне псіхалагізму і алегарычнасці твораў пісьменніка, адзначыўшы, што ў яго можна знайсці адказы на пытанні, якія хвалююць нас сёння.

Пра ролю Васіля Быкава ў вяртанні імя Марка Шагала на радзіму распавяла Людміла Хмяльніцкая, краязнаўца, галоўны рэдактар альманаха «Віцебскі сшытак».

Жыццё і творчасць нашага выбітнага земляка працягвае даследвацца.

– Нядаўна былі выяўлены і ўведзены ў навуковы абарот аўтографы і лісты Васіля Быкава да беларускага літаратуразнаўцы Нікіфара Пашкевіча, нараджэнца Талачыншчыны, з якім яны абмяркоўвалі ўнесеныя ў творы праўкі. А таксама сяброўская перапіска з віцебскім паэтам Давідам Сімановічам, – паведаміла вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Святлана Мясаедава.

– Мы яшчэ і яшчэ раз узгадваем сусветна вядомага пісьменніка, кожны з твораў якога кранае, да іх трэба звяртацца, каб у нашым сумленні і памяці не згубілася нешта важнае, – адзначыла загадчык аддзела краязнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі Ларыса Рагачова.

Фота аўтара.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ