Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Спорт

Расійска-беларускі веламарафон да Дня Перамогі праходзіць праз Віцебскую вобласць

Традыцыйны веламарафон «Моладзь Расіі і Беларусі — шлях у Саюзную дзяржаву» праходзіць зараз па тэрыторыі нашай вобласці ўжо ў 10-ты, юбілейны раз.

У мерапрыемстве бяруць удзел лідары грамадскіх арганізацый, працоўная моладзьі, студэнты і навучэнцы,  маладыя выкладчыкі, вучоныя і парламентарыі. Сёлета, відавочна, ён прысвечаны 70-м угодкам Вялікай Перамогі. Па шляху ўдзельнікі наведваюць мемарыяльныя комплексы, ускладаюць вянкі і кветкі да абеліскаў і помнікаў воінам, палеглым у гады Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічаюць у мітынгах, фізкультурна-спартыўных святах, канцэртах, сустракаюцца з моладзевым актывам, школьнікамі і ветэранамі.

Акцыя, а ў ёй з беларускага боку бяруць удзел 30 моладзевых актывістаў Віцебшчыны, стартавала ў Смаленску, а ў мінулы аўторак веласіпедыстаў у Езярышчы на дзяржаўнай мяжы гасцінна сустракала наша зямля. Пра тое, што некаторыя расіяне ўжо не першы раз удзельнічаюць у акцыі, сведчыла шчырае «Дзякуй!» пасля таго, як госці атрымалі традыцыйны хлеб-соль.

У той жа дзень удзельнікі велапрабегу былі ў паўночнай сталіцы. Ім вельмі спадабалася экскурсія па старажытным Віцебску. А пасля яе на плошчы Перамогі адбылася патрыятычная акцыя «Свечка памяці» з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай. Завяршыў праграму вечар неўміручай бардаўскай песні. Учора на полі Цэнтральнага спартыўнага комплексу прайшла таварыская сустрэча па футболе паміж расіянамі і беларусамі, у якой, натуральна, перамагла дружба.

У мінулым годзе ўпершыню на карце велапрабегу з’явілася Глыбокае, дзе гасцям вельмі спадабалася. Таму па шматлікіх просьбах яны зноў завіталі ў старажытнае мястэчка. І не прагадалі. Учора там каля самалёта СУ (а райцэнтр з’яўляецца радзімай славутага авіяканструктара Паўла Сухога) адбылася ўрачыстая сустрэча ўдзельнікаў, якія потым наведалі месцы масавых расстрэлаў вязняў глыбоцкага гета. Далей іх чакала вялікая культурная праграма з майстар-класам па нацыянальных рамесных промыслах, паўдзельнічалі беларусы і расіяне ў акцыі «Мой падарунак ветэрану», канцэрце «Памятаем! Шануем! Ганарымся!», які скончыўся урачыстым салютам.

Сёння ўдзельнікі велапрабегу завітаюць ва ўрочышча Барок, дзе пройдуць літаратурна-мастацкая кампазіцыя, мітынг і ўскладанне кветак, моладзевая акцыя «Нам 41-ы не забыць! Нам 45-ы славіць!». Потым шлях патрыятычнай вандроўкі пройдзе праз Оршу, дзе мае адбыцца «круглы стол» «Моладзевая палітыка Саюзнай дзяржавы — перспектывы развіцця», на якой юнае пакаленне абмяркуе праблемы, актуальныя для абодвух краін, падзеляцца вопытам працы. Чакаецца ўдзел у мерапрыемстве прадстаўнікоў Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Патрыятычнай акцыяй «Дзякуй вам, дарагія ветэраны!» удзельнікі міжнароднай ініцыятывы развітаюцца з прыдзвінскім краем і накіруюцца ў Магілеў, а скончыцца велапрабег заўтра на Кургане Славы. Агульная працягласць маршруту перавысіць 800 кіламетраў. І няважна, што на ім не будзе паказана рэкордная хуткасць. Бо мэта мерапрыемства — прапаганда здаровага ладу жыцця, патрыятычнае выхаванне і наладжванне добрасуседскіх адносінаў — дасягнута.

Фота аўтара.

На здымку знізу: Удзельнікаў велапрабегу хлебам-соллю сустракаюць работнікі Езярышчанскага Дома культуры.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

ИНТЕРЕСНО

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ