Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

На “Дажынках” у СВК “Маяк Браслаўскі” віншавалі і ўзнагароджвалі лепшых работнікаў сельгаспрадпрыемстваў раёна

Маякоўцы – сапраўдныя гаспадары на зямлі. Гэты выраз не раз прагучаў на “Дажынках”, якія святкавалі хлебаробы СВК “Маяк Браслаўскі”, а разам з імі і лепшыя работнікі іншых сельгаспрадпрыемстваў Браслаўшчыны, якіх віншавалі і ўзнагароджвалі Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, рэспубліканскі і абласны камітэты прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Калектыў заслужыў удзячных слоў. За месяц васемнаццаццю камбайнамі, два з якіх маркі “Амега”, убралі больш за 4 тысячы гектараў зерневых і зернебабовых, намалацілі звыш за 11 тысяч тон збожжа. І хоць яшчэ чакае ўборкі кукуруза і ідзе сяўба азімых, тут палічылі магчымым аб’явіць мінулую нядзелю выхадным днём, парадаваць людзей святам. Як паведаміў старшыня гаспадаркі Рамуальд Шукель, 201 чалавеку, задзейнічанаму на жніве, праўленне выдала прэмію па 8 кг прадукцыі каўбаснага цэха ці ў грашовым выражэнні па 60 рублёў. Нікога не абмінулі ўвагай, а некаторых адзначылі двойчы.

Ад Федэрацыі прафсаюзаў удзячнасці ўручаў намеснік старшыні Аляксандр Мікша. Першая –Рамуальду Шукелю, які аддаў роднай зямлі 45 гадоў плённай працы, 30 з якіх кіруе вялікім паспяховым калектывам. Пра тое,што гэта руплівы гаспадар і добразычлівы чалавек, скажуць усе, хто ведае Рамуальда Іванавіча.

– Я першы раз на Браслаўшчыне, -- адзначыў Аляксандр Мікша. —Прыемна ўражаны культурай земляробства. “Маяк Браслаўскі” ў роўных з іншымі ўмовах збірае добры ўраджай, мае высокія прывагі жывёлы. Дзякуй за працу кіраўніку і ўсяму калектыву.

Ад Федэрацыі прафсаюзаў удзячныя лісты атрымалі таксама кіраўнікі 1-га і 2-га аддзяленняў Валерый Ваштаевіч і Міхаіл Кумпінь, каштоўныя падарункі – камбайнеры Іван Расоха і Віктар Вайтанец.

— На такі дарагі падарунак і не разлічваў, — скажа пазней Іван Іванавіч. — Стараўся зарабіць і зарабіў важкі даход у сям’ю. А да яго атрымаў халадзільнік – прыемная неспадзяванка, дзякуй за яе.

Вялікую групу спецыялістаў і механізатараў адзначылі рэспубліканскі і абласны камітэты Беларускага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, ад імя якіх узнагароды ўручалі Мікалай Лабушаў і Маргарыта Іванчанка. Іх атрымалі галоўны аграном Валянціна Таўкінь, галоўны інжынер Валерый Кезік, загадчыца сталовай Галіна Гавейка, механізатары Міхаіл Дзідзевіч, малады камбайнер Уладзіслаў Шастак.

— Зямля правярае хлебароба, на што ён здатны, — сказаў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы аблвыканкама Міхаіл Прыдыбайла. — Маякоўцы даказалі, што з’яўляюцца сапраўднымі гаспадарамі на ёй.

Прыемных эмоцый у гэты дзень дабавілі фіналісты прафсаюзнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі” – народны ансамбль Мінскага трактарнага завода “Белы птах”, вядучая і спявачка Вольга Плотнікава.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Баданін ад імя мясцовай улады шчыра падзякаваў за працу хлебаробам, за ўвагу да сельскага працаўніка – прафсаюзам.

Фота Тамары Пашкевіч.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ