Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Здоровье

Санаторию «Росинка» — 35. Узнали, какие уникальные программы предлагает миорская здравница

Шмат даводзілася чуць у сродках масавай інфармацыі пра дзіцячы санаторый «Расінка», размешчаны ў Міёрскім раёне. Сябры і знаёмыя, чые дзеці там адпачывалі, выказваюць станоўчыя водгукі пра гэта месца. Мы вырашылі наведацца ў «Расінку», каб не толькі пачуць, але і ўбачыць, чым жыве дзіцячая здраўніца.

Месца, дзе знаходзіцца санаторый, уражвае сваёй прыроднай прыгажосцю. Побач жывапіснае вялікае возера Абстэрна. «Расінка» размяшчаецца нібы на паўвостраве ў акружэнні змешаных лясоў, дзе пераважаюць сосны, елкі, каштаны і бярозы.

– Наш санаторый ажыццяўляе медыцынскую дзейнасць па наступных накірунках: педыятрыя, лячэбная фізкультура, лячэбны масаж, агульнаклінічныя метады даследванняў, стаматалогія тэрапеўтычная, фізіятэ­рапія і іншыя, – адзначае намеснік дырэктара па медыцынскай рабоце і харчаванні Дзмітрый Бараноўскі. – Калі казаць пра гісторыю ўзнікнення і станаўлення здраўніцы, то «Расінка» ўведзена ў эксплуатацыю 18 снежня 1987 года. Тады быў створаны піянерскі лагер, які ўжо на наступны год перайменаваны ў міжкалгасны аздараўленчы цэнтр. Ішоў час, мянялася падпарадкаванне здраўніцы, нязменнай засталася асноўная функцыя «Расінкі» – лячэнне і аздараўленне дзяцей.

На працягу многіх гадоў ішло і працягваецца зараз будаўніцтва і здача ў эксплуатацыю новых аб’ектаў: жылых карпусоў, гасцявых домікаў, аддзяленняў, добраўпарадкаванне тэрыторыі плошчай 8 гектараў.

– У санаторыі дзейнічае спелеакліматалячэбніца на 14 месцаў, якая не мае аналагаў у Беларусі і краінах СНД. Абсталявана яна пародай калійнай солі, здабытай на глыбіні 500 метраў у шахтах Салігорска, – расказвае спецыяліст па рабоце з кліентамі Алена Чэбатар. – У нас разнастайныя лячэбныя ванны і душы. Папулярнасцю карыстаюцца ручны, падводны, механічны і вібрамасаж. І пералік можна весці доўга.

Для таго каб дзецям, якія тут праходзяць лячэнне, іх бацькам спадабалася, у санаторыі аказваюць паслугі па разнастайнасці харчавання. Повары-прафесіяналы рыхтуюць стравы з улікам пажаданняў кожнага адпачываючага. Неад’емнай часткай знаходжання ў санаторыі з’яўляецца дасуг. А для гэтага ёсць кінаканцэртная і танцавальная залы, бібліятэка, летняя эстрада, памяшканні для гульні, трэнажоры, басейн, адкрытыя пляцоўкі для гульні ў тэніс, футбол, баскетбол.

Для арганізацыі навучання і выхавання абсталяваны вучэбныя класы. Дзеці забяспечаны падручнікамі і вучэбнымі дадаткамі.

Прынцып санаторыя: дзіця павінна знаходзіцца ў здаровым асяродку і быць у полі зроку выкладчыкаў і выхавальнікаў. Гэта і з’яўляецца прычынай таго, што хлопчыкі і дзяўчынкі, правёўшы пэўны адрэзак часу ў «Расінцы», хочуць вярнуцца сюды зноў.

Санаторый, які разлічаны на 290 пражываючых, прымае не толькі дзяцей з Беларусі ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Кіраўніцтва «Расінкі» на пастаяннай аснове вядзе перамовы з турыстычнымі фірмамі Расійскай Федэрацыі. Тут праходзілі аздараўленне дзеці з Украіны.

Фото Сяргей РАЙЧОНАК


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ