Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Абласны конкурс па ткацтве “Традыцыі і будучыня” завяршыўся святам фальклору у Лепелі

Абласны конкурс па ткацтве і аднаўленні регіянальных строяў, які доўжыўся на працягу года, завяршыўся навукова-практычнай канференцыяй “Народны тэкстыль і адзенне Віцебшчыны” і святам фальклору ў Лепелі. Арганізатарамі сталі ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, абласныя метадычны цэнтр народнай творчасці і краязнаўчы музей, Лепельскі райвыканкам.

Як дарагіх гасцей сустракалі лепельчане навукоўцаў з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Полацкага ўніверсітэта, ВДУ імя П.Машэрава, Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта, народных майстроў з нашай вобласці і іншых регіёнаў Беларусі. Сярод іх былі і знакамітыя асобы – дактары мастацтвазнаўства, прафесары Рыгор Шаура і Яўген Сахута. Яўген Міхайлавіч, да таго ж, з’яўляецца і старшынёй Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Тым больш важкай здаецца тая ацэнка, якую атрымалі лепельчане за шанаванне бацькоўскай спадчыны, традыцый і вялікую работу па іх адраджэнні.

У раённым Доме культуры разгарнулася абласная выстава народных касцюмаў. У Лепельскім Доме рамёстваў прысутныя пазнаёміліся з экспазіцыяй выставачнай залы, унікальнымі калекцыямі розных строяў беларусаў, даследчай і практычнай работай, якая тут праводзіцца. 16 удзельнікаў сабралі “Матчыны кросны”, большасць з іх – дзеці, якія пад кіраўніцтвам вопытных майстроў авалодваюць навыкамі традыцыйнага ткацтва. На свяце фальклору радавалі гледачоў лепшыя народныя калектывы раёна. Асаблівую цікавасць і замілаванасць выклікала выступленне дзіцячага фальклорнага ансамбля “Сунічкі” с аграгарадка Стаі. Гэта першы ў раёне калектыў, які атрымаў ганаровае званне заслужанага. Танцавалі і спявалі лепельчане так, што нават госці не вытрымлівалі і таксама выходзілі на круг.

Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі абласнога конкурсу “Традыцыі і будучыня” . Пераможцаў у розных намінацыях было шмат, а вось дыплом Гран-пры па праве дастаўся лепельскаму Дому рамёстваў. Акрамя таго, калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама за захаванне нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны і развіццё традыцый, актыўны ўдзел у правядзенні рэспубліканскіх і абласных культурных мерапрыемстваў.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ