Аленаведаць некаторыя спектаклі можнаі ў верасні. Сяродіх «Я чакаю сапраўднага мужчыну», «О-ля-ля», «Парадоксы пачуццяў», «Рагнеда»,«Ліфт» і іншае. Да таго ж коласаўцы, ведаючы прыхільнасць гледача да твораў нашага земляка Уладзіміра Караткевіча, падрыхтавалі пастаноўку «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана.
Яна працягвае шэраг добра вядомых аматарам тэатральнага мастацтва спектакляў па матывах творчасці беларускага класіка: «Ладдзя Роспачы», «Леаніды не вернуцца на зямлю», а яшчэ раней «Званы Віцебска»... Кожны з іх – гэта чароўная сумесь глыбокага рамантызму, велічнасці гісторыі і трапнага, сакавітага гумару. «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» таксама не без таго і прапануе гледачу вандроўку ў свет узнёслай беларускасці. Прэм’ера спектакля адбудзецца 8 верасня. Наступная дэманстрацыя для шырокай аудыторыі — 19-га.
Што датычыцца сюжэтнай лініі пастаноўкі, яна бярэ пачатак у сярэдзіне XVI стагоддзя. Беларускі шкаляр Юрась Братчык (Дзмітрый Каваленка, Міхась Краснабаеў) ступае на шлях барацьбы са сквапнасцю і зайздрасцю, здрадай і забойствам, жорсткасцю і глупствам. Народны Хрыстоскахае, стварае «цуды», ад даналюбіць сваю Радзіму, змучаную і абрабаваную.