Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Ансамбль беларускай песні «Маладзіца» з Пастаўшчыны стаў лаўрэатам фестывалю-конкурсу «Ззянне Поўначы»

У чарговы раз праславіў свой край ансамбль беларускай песні «Маладзіца» Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў з Пастаўшчыны.

Ён стаў лаўрэатам І ступені міжнароднага фестывалю-конкурсу «Ззянне Поўначы». Такую ж узнагароду крыху раней заваяваў на міжнародным конкурсе «Вясновая карусель», які праходзіў у Пяцігорску, і ў Маскве на фестывалі-конкурсе «Ты лепшы». Сёлета, калі амаль усе мерапрыемствы праводзяцца анлайн, такія музычныя форумы сталі для артыстаў ледзь не адзінай магчымасцю не страціць форму, адчуць прыемнае хваляванне перад канцэртам і смак перамогі. Праўда, спявачкі з Пастаўшчыны не адмаўляліся і ад рэальных выступленняў на сцэне падчас «Дажынак» і раённых мерапрыемстваў. Удзельнічалі, як падлічыла кіраўнік ансамбля, амаль у 30 канцэртах.

На конкурс «Ззянне Поў-начы» ў Волагду адправілі запіс мала каму вядомага твору «Родная зямля». Алена Салавей, якая бяззменна кіруе ансамблем больш за 20 гадоў, зрабіла яго арыгінальную аранжыроўку, свае вакальныя здольнасці ва ўсю моц паказалі спявачкі. Стараліся не дарэмна. На электронную пошту кіраўніка калектыву прыйшоў маляўнічы дыплом. З яго вынікала, што «Маладзіца» перамагла ў сваёй узроставай групе.

Наперадзе Каляды і Новы год. «Маладзіца» рыхтуецца парадаваць землякоў сваімі песнямі. На сцэне ці анлайн – пакажа час.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ