Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Міёрскіх школьнікаў узнагародзілі двума дыпломамі на Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі»

Двума дыпломамі – ад міністэрстваў адукацыі і культуры — адзначана на чацвёртым Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі» музейнае аб’яднанне міёрскай СШ №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі. Яно было ў ліку васьмі школьных і 123 дзяржаўных, якія прадэманстравалі вынікі дзейнасці з пачатку 2017 года па тэме «Музей: навука, інавацыя, камунікацыя».

На форуме прапаноўвалася праявіць сябе ў пяці намінацыях на выбар: на лепшае прадстаўленне ў экспазіцыі, у навацыях, экспазіцыйна-выставачным праекце, культурна-адукацыйнай праграме і музейных выданнях. Міярчане рыхтаваліся па ўсіх адразу.

– Справіцца з усімі задачамі дапамаглі памочнікі, – расказвае краязнаўца і настаўнік, кіраўнік гуртка “Арганаўты мінулага” і школьных музеяў Вітольд Ермалёнак. – Метадыст раённага цэнтра дзяцей і моладзі Вольга Ясінская абнавіла сайт і распрацавала праект паказу нашай дзейнасці. Сцэнарый выступлення напісала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вольга Федуковіч. Відэафільм пра музеі стварыў настаўнік Туркоўскай школы Уладзімір Цітовіч. Прэзентацыю слайдаў забяспечыла лабарант кабінета інфарматыкі нашай школы Настасся Варонька. Тэмай выступлення дзяцей стаў аповед «Дарогі, якія мы выбіраем».

З мноства экспанатаў выбралі самыя цікавыя: турэцкую літаўру – трафей бітвы пад Венай, люстэрка графіні і рэвалюцыянеркі Эміліі Плятэр, магічную рэч вясковага шаптуна і біклагу абаронцы Мінска 1941 года. У іх прэзентацыі ўдзельнічалі вучні 9-га класа.

Міёрскае музейнае аб’яднанне было адзіным сярод музеяў навучальных устаноў, хто дэманстраваў друкаваныя выданні –падшыўку штомесячніка «Міёрская даўніна». А яшчэ даведнік пра турыстычныя маршруты, выданне пра дзейнасць «Арганаўтаў мінулага», пошукавую дзейнасць.

Фото mijory.by


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ