Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі стаў настаўнік і краязнаўца з Пастаў Ігар Пракаповіч. Яго кніга «Пастаўшчына» прызнана пераможцай у намінацыі «Лепшая кніга публіцыстыкі».
Сёлета на конкурсе былі прадстаўлены 80 кніг, якія пабачылі свет у 2019 годзе. Лепшыя ў шасці намінацыях выбірала журы, у складзе якога былі прызнаныя майстры слова, літаратуразнаўцы, крытыкі, кіраўнікі выдавецтваў. Усе яны аднагалосна прысудзілі пастаўчаніну літаратурную прэмію.
У Ігара Пракаповіча – аўтара больш чым 60 кніг, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, вучонага савета Беларускага геаграфічнага таварыства, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча – з’явілася яшчэ адно ганаровае званне.
Выданне можна служыць турыстычным гідам для ўсіх, хто вандруе па Пастаўшчыне. Тут падрабязна апісаны помнікі прыроды, гісторыі і культуры, сабраны шматлікія звесткі пра знакамітых людзей рэгіёна.
Узнагарода Ігару Пракаповічу была ўручана падчас урачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах.
Фота з адкрытых крыніц.