Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Таленавітая цымбалістка з Шуміліна стала лаўрэатам першага міжнароднага конкурсу “Музычны вернісаж”

Без перабольшання можна сказаць, што ў свае 9 год Дзіяна Пушнякова з Шуміліна – ужо сапраўдны віртуоз ігры на цымбалах. Летась яна стала лаўрэатам першага міжнароднага конкурсу «Музычны вернісаж», які праходзіў у Чэлябінску. Талент дзяўчынкі заўважылі, і сёлета ёй была прысуджана прэмія Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта па падтрымцы таленавітай творчай моладзі.

 

А не так даўно Дзіяна Пушнякова стала пераможцам XXIV стаўбцоўскага адкрытага абласнога свята-конкурсу юных музыкантаў «Сымон-музыка». Там жа яе ўзнагародзілі і граматай за прапаганду музычнага мастацтва. Наша юная зямлячка з лёгкасцю абышла канкурэнтаў з буйных гарадоў краіны, у тым ліку і сталічных. Журы конкурсу высока ацаніла работу настаўніка дзіцячай школы мастацтваў Алены Скорынавай і канцэртмайстра Ганны Красоўскай, якія вялі дзяўчынку да перамогі.
У рэпертуары Дзіяны ўжо 9 музычных твораў, з якімі яна паспяхова выступае перад іншымі дзецьмі. «Многія, – расказала Алена Ігараўна, – гледзячы на яе, таксама зацікавіліся цымбаламі».

Дзяўчынка надзвычай артыстычная, у яе выдатны слых, голас. За цымбаламі яна адчувае сябе ўпэўнена і ўжо валодае прыёмамі, якія некаторым прыходзіцца адпрацоўваць гадамі. Больш таго, Дзіяна паралельна вучыцца іграць на некалькіх інструментах, асвойвае азы харавых спеваў, выступае сольна. Можна і не гаварыць пра тое, што ў вучобе яна таксама імкнецца быць выдатніцай.

Наталля Чарнічэнка.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ