Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

«Цуды майстэрскіх рук»: конкурс сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі правялі ў Міёрскім раёне

У чацвёрты раз конкурс пад назвай «Цуды майстэрскіх рук» сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі правялі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Міёрскага райвыканкама і ТЦСАН.

– Работы 17 удзельнікаў былі выкананы ў самых розных тэхніках: пляцення, вязання, малявання, паперапластыкі, ганчарства, – расказвае загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Таццяна Шульга. – Сувеніры і побытавыя рэчы, цацкі і карціны зачароўвалі прыгажосцю і якасцю іх вырабу. Дзмітрый Віткоўскі, напрыклад, выставіў чатыры карціны, у якіх перадаў сваё адчуванне прыроды, помнікаў дойлідства і Віцебска часоў Марка Шагала. Соф’я Гуз, якая практычна не бачыць, спляла з бісеру букеты кветак, дзе пераходы фарбаў перада­дзены настолькі дакладна, што цяжка бывае зрабіць і чалавеку відушчаму.

Журы вызначыла пера­можцаў, але не пакінула без падарунка ніводнага ўдзельніка конкурсу.

Фота з адкрытых крыніц.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ