Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

У Браслаўскім раёне праходзіць міжнародны пленэр, прысвечаны 500-годдзю скарынаўскай Бібліі

Жыццё ў Друі Браслаўскага раёна зайграла новымі фарбамі, якімі напоўнілі яго ўдзельнікі міжнароднага пленэру. Сёлета на трэцім годзе правядзення ён набыў такі статус, бо паўдзельнічаць у ім выказалі жаданне мастакі з Расіі і нават Галандыі. Але па-ранейшаму дамінуюць беларускія творцы — больш за 30 з усіх рэгіёнаў Беларусі. Як расказаў арганізатар пленэру і яго ідэйны натхняльнік пробашч парафіі Святой Тройцы Сяргей Сурыновіч, мастакі прысвяцілі сваю сустрэчу 500-годдзю выдання Францыскам Скарынай Бібліі і назвалі яе  «Скарынэр».

 Маладыя мастачкі на дварэ кляштара

Напісаннем партрэта беларускага першадрукара творцы займаліся на працягу двух дзён. Натуршчыка для гэтага шукалі па ўсёй Беларусі, і ўрэшце выбар паў на гісторыка, дзіцячага пісьменніка і вядомага ў краіне рэканструктара гістарычных падзей Юрыя Усціновіча. Ён быў апрануты ў адпаведны тым часам касцюм. Для стварэння атмасферы адчування скарынаўскай эпохі ў бернардзінскі кляштар, дзе сабраліся мастакі, прывезлі з Глыбокага друкарскі станок, зроблены майстрам Вячаславам Дзмітровічам. Ён рабочы, і кожны, хто пажадае, можа адціснуць сабе на памяць першы ліст Бібліі. Побач – драўляная скульптура Скарыны работы браслаўскага мастака і разьбяра Міхаіла Ставіцкага.

 Мастачка з Галандыі Людміла Кальмаева дапісвае партрэт Скарыны

Архітэктура старажытнага кляштара, абразы, прысутнасць старажытных рэчаў выклікаюць своеасаблівыя эмоцыі, што адзначылі практычна ўсе суразмоўцы.

–  Тут пішацца лёгка, вобразы літаральна лунаюць у паветры, — сказала маладая мастачка Крысціна Баранава.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ