Курсы валют НБРБ
Доллар США
2.5196
Евро
2.9703
100 российских рублей
3.401
Погода в Витебске
22 oC пасмурно
Давление:
762мм рт. ст.
Влажность:
66%
Скорость ветра:
4.46м/с юго-восточный

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

В Поставах проходит международный фестиваль "Звіняць цымбалы і гармонік"

У Паставах міжнародны фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” сабраў самадзейных артыстаў з усіх абласцей Беларусі, прыняў замежных гасцей.

Сёлета ён прысвечаны Году народнага адзінства. Старажытны горад сёлета ў 31 раз сустракае прафесіянальных музыкаў і аматараў народнай творчасці. Час паказаў, наколькі  запатрабавана ў артыстаў і гледачоў гэта свята, як ссумаваліся па ім самі пастаўчане. Толькі адзін прапушчаны па прычыне пандэміі леташні год, калі  арганізатары паасцерагліся збіраць разам тысячы яго  ўдзельнікаў, выклікаў настальгію па сустрэчах са старымі сябрамі, новых знаёствах, магчымасці далучыцца да народнай творчасці, уласна адчуць як сілкуе яна сучаснае мастацтва.

І вось гэты час настаў. Ужо учора ў Паставы сталі прыбываць першыя госці. Пра ўдзел у фестывалі заявілі  лепшыя мастацкія калектывы з усіх абласцей нашай краіны. Свае дэлегацыі прыслалі расіяне, дыяспары замежных студэнтаў, што вучацца ў нашай краіне. Вечарам у пятніцу яны сталі ўдзельнікамі канцэрту, які адбыўся ў  аграгарадку Навасёлкі.

У саміх жа Паставах свята распачалося літаратурна-музычным спектаклем “Сэрцам адданы роднай зямлі”, які быў прысвечаны ўраджэнцу Пастаўшчыны пісьменніку і паэту Уладзіміру Дубоўку.

У краязнаўчым музеі адкрылася выстава творчых работ мастачкі Ядвігі  Сянько “Святло душы маёй”, а ў Доме рамёстваў --фотамастака Васіля Белякова.

Творчасць Ядвігі Сянько  непарыўна звязана з тэмай хрысціянства. На біблейскую тэму мастачкай напісана больш за 2 тысячы карцін. І ў Паставы яна прывезла менавіта збор з гэтай калекцыі. З палотнаў на гледачоў пазіраюць дапытлівыя вочы  святых…

Восіль Белякаў – пенсіянер, падарожнічае па краіне, у асноўным на веласіпедзе, адкрывае дл сябе і для нас дзіўныя тайны роднай зямлі, якімі шчыра і падзяліўся з удзельнікамі фестывалю.

Усе дні фестывалю Дом рамёстваў знаёміў наведвальнікаў з элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, занесенымі ў дзяржаўны  Спіс такой. Жадаючыя маглі пагуляць у “Яшчура”,  пазнаёміцца з тэхналогіяй і самім паўдзельнічаць у вырабе выцінанкі, маляванкі, пачаставацца “клёцкамі з душамі”, пазнаёміцца з работамі інсітных мастакоў Пастаўшчыны.

На гарадскім стадыёне традыцыйна праходзілі спаборніцтвы паміж камандамі дзіцячых лагераў і школ.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ