Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

В Витебске прошла литературная встреча, посвященная 95-летию классика белоруской литературы Владимира Короткевича

Яго натхнёнае слова гучыць на мовах народаў свету. Уладзіміра Караткевіча чытаюць на азербайджанскай, кітайскай, казахскай, туркменскай, літоўскай, марыйскай, англійскай, канешне ж, рускай. І гэта далёка не поўны пералік моў, на якіх чытачы даведваюцца пра Беларусь і беларусаў, іх характар, традыцыі і гісторыю праз яркую творчасць нашага знакамітага земляка.

У рамках святкавання 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, класіка беларускай літаратуры, у Віцебскай абласной бібліятэцы прайшла літаратурная сустрэча пад сімвалічнай назвай «Свет шчодры. Свет мяне паўторыць...»,  прысвечаная міжнароднаму гучанню творчасці пісьменніка – яго творам, перакладзеным на мовы народаў свету. Ганаровымі гасцямі сустрэчы сталі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва «Беларусь», ініцыятар і актыўны ўдзельнік праектаў, накіраваных на папулярызацыю беларускай літаратуры за мяжой Алесь Карлюкевіч і паэт, публіцыст, рэдактар, журналіст, наш зямляк, ураджэнец Полацка Навум Гальпяровіч.

Адкрываючы сустрэчу старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка прыгадала апавяданне Алеся Кажадуба “На дачу Караткевіча”, тым самым падкрэсліўшы, што Уладзімір Сямёнавіч не толькі глыбока ведаў гісторыю Беларусі і валодаў неўтаймаванай фантазіяй, але і радаваў адметным пачуццём гумару.

Алесь Карлюкевіч адзначыў, што нядаўна былі перавыдадзены кнігі Караткевіча “Дзякая паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі” на рускай і беларускай мовах, і гэтыя творы карыстаюцца нязменным чытацкім попытам. 

Навум Гальпяровіч, прыгадаў, як юнаком прачытаў аповесць невядомага яму тады Караткевіча “Чазенія”, у якой аўтар распавядае пра прахаджэнне ім вайсковай службы на Ціхаакіянскім флоце. І гэта было настолькі моцнае адкрыццё, якое паўплывала на далейшы лёс маладога пісьменніка.

Караткевіч – святло, якое запальвае любоў да Радзімы, - лічыць Навум Гальпяровіч. – Ён слушна раіў: калі хочаш быць знакамітым, жыві тут, на Беларусі. У той жа час ён, жывы класік, падаваў прыклад сціплага простага чалавека.

Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць дзякуючы сучасным інтэрнет-тэхналогіям паслухаць і убачыць сябра беларускай літаратуры з Пекіна Хань Сяае. Перакладчык Пекінскага інстытута замежных моў вітаў віцебскіх аматараў прыгожага пісьменства і чытаў уласныя пераклады вершаў Уладзіміра Караткевіча.

Дзякуючы азербайджанскаму прафесару лінгвісту  Флоре Наджы паэзію і прозу Уладзіміра Караткевіча ведаюць і ў Закаўказзі. У сваім відэазвароце Флора Наджы расказала, як студэнты факультэта рэгіёназнаўства вывучаюць Беларусь праз літаратурныя творы.

–  У савецкія часы мы больш ведалі адзін пра аднаго. Было шмат перакладаў твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Васіля Быкава. Зараз кантакты перакладчыкаў пачалі слабець і патрэбны адпаведныя намаганні творчых асоб, каб узмацніць паток перакладаў. Калі пазнаёмілася з творчасцю Уладзіміра Караткевіча, была ўзрушана, наколькі шырокі дыяпазон яго творчасці: і проза, і паэзія, і публіцыстыка, і драматургія, - падкрэсліла   спадарыня Наджы. Яна выказала сваё захапленне сучаснай беларускай літаратурай.

Падчас імпрэзы Алесь Карлюкевіч распавёў пра працы перакладчыкаў Юрыя Салаўёва (Марый Эл), Юрыя Шчарбакова (Расія), Сунь Фаньці (Кітай), Даяны Лазарэвіч (Сербія), Джумагельды Мулкіева (Туркменістан), Вітаўтаса Жэймантаса (Літва).

Прагучалі ўрыўкі з твораў Уладзіміра Караткевіча ў арыгінале і перакладах, якія чыталі віцебскія студэнты і школьнікі. Заснавальнік Беларускага тэатра “Лялька”, былы мастацкі кіраўнік Віктар Клімчук і вядучы майтар сцэны тэатра Юрый Франкоў падзяліліся ўспамінамі, як за мяжой горача прымалі пастаноўкі паводле твораў Караткевіча “Забыты скарб”, “Ладдзя роспачы”, “Скрыпка дрыгвы і верасовых пустэчаў”, “Кацёл з каменчыкамі”.

Фота Аляксея ВРОНСКАГА 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ