Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

«Зямля пад белымі крыламі»: адмысловы творчы праект рэалізуюць у Сенненскім Доме рамёстваў

Праект, які  рэалізуюць у Сенненскім Доме рамёстваў, невыпадкова мае назву «Зямля пад белымі крыламі». Калісьці так назваў сваё знакамітае эсэ Уладзімір Караткевіч, маючы на ўвазе Беларусь, над якой лётаюць буслы. Гэтыя птушкі – сімвал нашай краіны, яе міралюбнасці. У народнай традыцыі бусел лічыцца свяшчэннай птушкай, абярэгам, які адганяе чорныя сілы. Ён сімвалічна звязвае неба і зямлю. Там, дзе бусел будуе свае гнёзды, людзі жывуць у дабрабыце і шчасці.

Выявы белакрылых птушак будуць выконваць у тэхніцы выцінанкі, аднаго з элементаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, які на Сенненшчыне мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Падрыхтоўка да старту «Зямлі пад белымі крыламі» завяршаецца. Ён будзе азнаменаваны персанальнай выставай дырэктара Дома рамёстваў, кіраўніка праекта, майстра па выцінанцы Вольгі Квашко. Яе карціны і іншыя вырабы з мудрагелістымі ўзорамі зачароўваюць.

На працягу некалькіх месяцаў кожны жадаючы, незалежна ад узросту, узроўню падрыхтоўкі і іншых абставін, з дапамогай майстра зможа зрабіць свайго бусла з паперы, аздобіць яго крылы, выразаўшы на іх узоры. Да таго ж выязныя майстар-класы будуць праходзіць падчас маштабных мерапрыемстваў. На крылах птушак міру прапануюць напісаць свае пажаданні краіне, землякам, блізкім і родным людзям.

– Плануем, фінал праекта адбу­дзецца ў рамках святкавання Дня народнага адзінства, – падзялілася задумкамі Вольга Квашко. – Запусцім выцінанкі-буслоў у неба. Гэта будзе прыгожа і сімвалічна.

Дарэчы, майстры Сенненскага Дома рамёстваў штогод прэзентуюць унікальныя творчыя праекты, сугучныя тэматыцы гадоў, абвешчаных у Беларусі.

Сёлетні праект мае яшчэ адну адметнасць: ён набывае дабрачынны характар. Для ўдзелу ў ім давя­дзецца заплаціць невялікія грошы – як за экскурсію па выставачных залах. Сабраныя сродкі выкарыстаюць на добраўпарадкаванне тэрыторыі Дома рамёстваў. Такім чынам удзельнікі праекта зробяць свой узнос ва ўпрыгожванне любімых куточкаў свайго райцэнтра.

Фота Святланы ЯКАЎЛЕВАЙ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ