Курсы валют НБРБ
Доллар США
2.5593
Евро
2.8761
100 российских рублей
3.3862
Погода в Витебске
2 oC плотный туман
Давление:
746мм рт. ст.
Влажность:
100%
Скорость ветра:
4м/с восточный

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Звесткі пра гісторыю і сучасны стан амаль 300 сядзіб вобласці змяшчае новая кніга краязнаўца Мікалая Півавара

У выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» выйшла ў свет чарговая кніга віцябчаніна, вядомага гісторыка, краязнаўца, педагога, кандыдата гістарычных навук Мікалая Півавара «Сядзібы Віцебшчыны».

У даведніку аб’емам 256 старонак змешчаны звесткі пра гісторыю, архітэктуру, сучасны стан амаль 300 сядзіб вобласці. Ёсць ілюстрацыі і інфармацыя пра былых уладальнікаў, раскрываюцца асноўныя тэндэнцыі развіцця сядзіб у ХVІІІ – ХХ стагоддзях.

Па словах аўтара, матэрыял збіраўся некалькі гадоў падчас эскурсій з навучэнцамі, пры падрыхтоўцы іх навукова-пошукавых даследаванняў. Таксама Мікалай Півавар працаваў у архівах, вывучаў дарэвалюцыйныя выданні, кансультаваўся з мясцовымі краязнаўцамі.

Фота з адкрытых крыніц.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ