Курсы валют НБРБ
Доллар США
2.5458
Евро
2.8863
100 российских рублей
3.3994
Погода в Витебске
-5 oC пасмурно
Давление:
741мм рт. ст.
Влажность:
91%
Скорость ветра:
5.86м/с западный

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

У Паставах з’явіўся помнік Антонію Тызенгаўзу

Святкаванне 610-годдзя першага летапіснага ўспаміну свайго горада пастаўчане завяршылі адкрыццём помніка Антонію Тызенгаўзу – рэфарматару, асветніку і аматару мастацтваў, які ператварыў драўлянае паселішча ў каменны гарадок.

Менавіта Антоній Тызенгаўз у другой палове ХVІІІ стагоддзя паспрыяў росквіту Пастаў. Былі пабудаваны цагельны завод, фабрыка паясоў, рэканструявана папяровая, на беразе Мядзелкі адноўлены вятрак, непадалёку ад яго ўладкавана гарбарня, узведзена шмат барочных будынкаў, якія ўтварылі ў цэнтры горада закончаны архітэктурны ансамбль: будынак суда, школа, фабрыкі, піларама, маслабойня, дом заездаў, дамы ўрача, рамеснікаў, ратуша. У самім палацы ў розныя часы дзейнічалі тэатр і музычная школа, дзе навучаліся дзеці з мястэчка і навакольных вёсак. Тут існавала прыватная балетная школа, адзіная ў Рэчы Паспалітай.

Дзякуючы Антонію Тызенгаўзу ў канцы ХVІІІ стагоддзя Паставы ператварыліся ў адзін з найпрыгажэйшых гарадкоў на ўсходніх абсягах краіны.

Грошы на помнік збіралі ўсе разам. Палову сродкаў выдзеліў райвыканкам з бюджэту, свае ўнёскі зрабілі прадпрыемствы, арганізацыі, установы. За выраб узяўся вядомы беларускі скульптар Аляксандр Фінскі. І вось напрыканцы года Антоній Тызенгаўз як гаспадар свайго дома заняў месца ля палаца. На ўрачыстым мерапрыемстве нашчадкі сказалі шмат удзячных слоў чалавеку, які пакінуў такі важкі след на зямлі. У прыватнасці, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў адзначыў, што сучаснае пакаленне, засвоіўшы ўрокі мінулага, таксама павінна пакінуць сваім дзецям багатую спадчыну. І многае ўжо зроблена. Да юбілею былі адрамантаваны вуліцы, адноўлены фасады будынкаў на цэнтральнай плошчы, у горадзе з’явіліся арыгінальныя архітэктурныя формы, рэканструяваны фантан... А помнік Антонію Тызенгаўзу абяцае стаць яшчэ адной кропкай прыцягнення для жыхароў і іх гасцей.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ