Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Образование

Варапаеўскай школе мастацтваў Пастаўскага раёна прысвоена імя Іосіфа Сушко

Пастаўскі райвыканкам прыняў рашэнне аб прысваенні Варапаеўскай школе мастацтваў імя земляка Іосіфа Сушко, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё культуры краю і ўсёй Беларусі.

Будучы заслужаны работнік культуры нарадзіўся ў 1928 го­дзе паблізу Варапаева ў вёсцы Пруднікі. Трапіў пад сталінскія рэпрэсіі. Калі знаходзіўся ў лагеры, акампанаваў Лідзіі Русланавай. Пасля рэабілітацыі, у 1954-м, вярнуўся на радзіму. Цалкам аддаўся самадзейнай творчасці: пры варапаеўскім клубе стварыў духавы аркестр, арганізаваў аматарскі гурток ігры на баяне. У 1956-м хор з Варапаева заняў першае месца на рэспубліканскім аглядзе харавых калектываў. Праз год Іосіф Сушко быў запрошаны на Міжнародны фестываль моладзі і студэнтаў у Маскву, дзе выступаў як саліст-баяніст. На наступны год у лік пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў увайшлі хор старшакласнікаў і хор піянераў варапаеўскай школы. Дзякуючы шматлікім поспехам на рэспубліканскім узроўні ў 1959 годзе было прынята рашэнне аб адкрыцці ў Варапаеве музычнай школы.

Пазней Іосіфа Сушко залічылі на другі курс Маладзечанскага музычнага вучылішча. Там таленавіты навучэнец стварыў ансамбль «Спадчына», якому праз тры гады было прысвоена званне народнага. Кіраваў ім Іосіф Фаміч да апошняга дня свайго жыцця — да 4 студзеня 2016 года. Рэалізаваў сябе як хармайстар, кампазітар і выдатны дзеяч нацыянальнай культуры. Падтрымліваў сувязі з варапаеўцамі. Жыхары гарпасёлка неаднаразова задумваліся пра ўвекавечанне памяці славутага земляка. І вось гэта здарылася. Школе прысвоена яго імя.

Фота з адкрытых крыніц.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ