Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Больш за 200 шматдзетных сем’яў з Браслаўскага раёна атрымаюць дзяржаўную падтрымку па зборы дзяцей у школу

Згодна са статыстыкай на 1 ліпеня на Браслаўшчыне налічвалася 310 шматдзетных сем’яў, 280 з якіх маюць права на дзяржаўную падтрымку па зборы дзяцей у школу.

- Але гэта не абсалютная лічба, – падкрэсліла спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАНа Браслаўскага раёна Алена Дзегцярова.

 – Хтосьці пакінуў раён, хтосьці прыехаў – лічбы могуць змяніцца амаль за два мінулыя з таго часу месяцы. Бацькі павінны ведаць, што дапамогу атрымаюць усе шматдзетныя, у каго ёсць школьнік. Для гэтага трэба звярнуцца ў наш цэнтр, што большасць ужо і зрабіла. На кожнага вучня агульнаадукацыйнай навучальнай установы дзяржава выдзеліла 109 рублёў 32 капейкі. Па папярэдніх падліках дапамогу ў раёне атрымаюць прыкладна 600 дзяцей.

На што хопіць гэтых сродкаў, пацікавілася ў Вольгі Букіс, маці пяцярых дзяцей з аграгарадка Ахрэмаўцы, якую сустрэла ў тэрытарыяльным цэнтры.

– У нашай сям’і трое вучняў. Старэйшы сын Станіслаў пой­дзе ў дзявяты клас, дачка Ванда – у пяты, сын Мар’ян – у трэці, – сказала жанчына. – Сабраць іх да навучальнага года работніцы культуры і вадзіцелю торфабрыкетнага завода – справа нялёгкая. На ўліку кожны рубель. Таму падтрымка дзяржавы – вельмі дарэчы. Усіх расходаў яна не пакрые, але частку школьных прыналежнасцяў – сшыткаў, атласаў, алоўкаў ды ручак, лінеек і альбомаў – купім.

На кожнага вучня агульнаадукацыйнай навучальнай установы дзяржава выдзеліла 109 рублёў 32 капейкі. Па папярэдніх падліках дапамогу ў раёне атрымаюць прыкладна 600 дзяцей. 

Вольга звярнула ўвагу на тое, што сабраць дзяцей у школу грашыма і рэчамі таксама дапамагае дабрачыннае таварыства «Карытас», якое дзейнічае пры дыяцэзіі.

– Летась, напрыклад, атрымалі заплечнік, які бу­дзе служыць Стасіку і сёлета, – зручны, моцны, аб’ёмны, ён вельмі падабаецца сыну, – патлумачыла шматдзетная маці. – Традыцыйна дапамогуць прафсаюзныя арганізацыі нашых калектываў. Траім дзецям хопіць дапаможных грошай, каб сабраць школьныя партфелі. Вопратка – асобная тэма. Асабіста я аддаю перавагу адзенню і абутку, купленым у краме. У нашым раёне яны выйграюць па якасці і па цане ў параўнанні з рыначнымі. Падкажу бацькам, што добра носяцца лідскія кеды, адслужаць год і больш. Разам з тым хацелася б, каб кантралюючыя службы праманіторылі цэны на дзіцячыя рэчы. Кашуля на малодшага сына, напрыклад, каштуе больш за 50 рублёў, туфлі старэйшага – амаль 100. Ёсць надзея, што на школьных базарах знойдзем больш таннае адзенне.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ