Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Экалагічны фестываль “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” пройдзе 20 верасня

У наступную нядзелю, 20 верасня, пройдзе традыцыйны экалагічны фестываль “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”.

Як заўсёды для гасцей свята падрыхтавана разнастайная праграма. У Міёрах адбудуцца выставы, конкурсы і канцэрты. Сялянскія падвор’і прапануюць пачаставацца морсам з журавін, таксама тут можна будзе набыць восеньскую ягаду. Кожную гадзіну з райцэнтра запланаваны ад’езд аўтобуса ў заказнік “Ельня”, дзе жадаючыя змогуць назіраць за пералётнымі жураўлямі.

Месца і час правядзення свята абраны не выпадкова. Менавіта зараз пачынаецца сезон збора журавін, а па запасах гэтых ягад балота Ельня займае першае месца ў краіне. Апроч таго, падчас асенняй міграцыі тут спыняюцца на адпачынак больш за 4 тыс. жураўлёў і 10 тыс. гусей.

Па інфармацыі Мінпрыроды, у Беларусі каля 1,5 млн га балотных угоддзяў. Верхавое балота Ельня – унікальны масіў, які мае важнае значэнне ў захаванні ландшафтнай і біялагічнай разнастайнасці нашай краіны і Еўропы ў цэлым. З 2002 года заказнік “Ельня” мае статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння.

 

Аляксандр Нікалаеў


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ