Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Якія праблемы хвалююць браслаўскіх фермераў і якія шляхі вырашэння яны прапануюць

Шляхі развіцця Браслаўшчыны ў апошні час не раз станавіліся тэмай сур’ёзнага абмеркавання ў раёне і на самых розных узроўнях дзяржаўнай улады. Ва ўмовах няўстойлівага земляробства, дробнай контурнасці зямель край не прываблівае на сваю тэрыторыю буйную таварную вытворчасць. І гэта адна з прычын адтоку насельніцтва з вёскі.

Як дапамагчы ёй выжыць, даць штуршок для развіцця? Сусветны вопыт паказвае, што безвыходных сітуацый не бывае. У браслаўчан ёсць бясцэннае прыроднае багацце, якое і павінна быць выкарыстана для сацыяльна-эканамічнага развіцця і росту дабрабыту яе жыхароў. Каля 300 аграсядзіб ужо даказалі эфектыўнасць дзейнасці турыстычнай сферы. А калі яе дапоўніць зялёным земляробствам, прадукцыя якога карыстаецца павышаным попытам, у браслаўчан праглядвае перспектыва развіцця рэгіёна ў святле сённяшніх тэндэнцый у эканоміцы. І тут адкрываецца шырокае поле дзейнасці для сялянска-фермерскіх гаспадарак (СФГ). На Браслаўшчыне іх 20. Гэтага мала, канстатаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Баданін. Трэба ствараць новыя і развіваць дзеючыя. Дзяржава гатова падтрымліваць фермераў.

Гэтай падтрымцы, яе магчымасцям для развіцця СФГ праз ільготныя ўмовы крэдытавання на набыццё будынкаў, тэхнікі, паліва, угнаенняў, жывёлы і была прысвечана размова члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальніка рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Бел­аграпрамбанк» Алега Жынгеля, кіраўнікоў раённай улады і служб з фермерамі падчас пасяджэння кансультацыйнага савета па развіцці эколагаарыентаванай сельскай гаспадаркі на Браслаўшчыне.

Сярод прысутных былі ўладальнікі фермерскіх гаспадарак, якія заявілі пра сябе як пра дбайных кіраўнікоў і добрых арганізатараў сельскагаспадарчай вытворчасці. Віталь Гаспаровіч, Аляксандр Казлоўскі – з першай хвалі людзей, якія ўбачылі перспектывы ў фермерстве. Набіраюць моц і больш маладыя гаспадары. Андрэй Абрамаў, напрыклад, займаецца вытворчасцю не толькі экалагічна чыстай прадукцыі, але і распрацоўвае спосабы станаўлення і развіцця рэгіёна.

Стаць фермерам сёння цяжкасці не ўяўляе – падаў дакументы і будзеш зарэгістраваны, атрымаеш зямлю. Не тое, што ў 90-я гады. Пра тое, як Аляксандр Казлоўскі выбіваў права на валоданне зямлёй, атрыманне крэдытаў на пакупку тэхнікі і будаўніцтва фермы, можа напісаць аповесць. Аднак гэта справа мінулых дзён, пра якія і сам фермер успамінаць не вельмі любіць. Сёння мае 200 га зямлі, статак у 60 кароў. Асноўнай яго дзейнасцю з’яўляецца вырошчванне буйной рагатай жывёлы і вытворчасць малака. Але і сказаць, што не мае праблем, Аляксандр таксама не можа. Цешыць сябе надзеяй, што існуючыя белыя плямы ў заканадаўстве будуць урэшце запоўнены.

А праблемы, якія хвалююць Аляксандра Казлоўскага, агульныя для ўсіх прыватных гаспадароў на зямлі. Хацеў бы ўзяць будынак паўразбуранай фермы райаграсэрвіса, але ніхто не аддае. Няма механізма перадачы маёмасці акцыянерных таварыстваў, як, напрыклад, камунальнай, бязвыплатна ці за 1 БВ. Можна толькі купіць тое, што ўжо практычна нічога не каштуе, але патрабуе затрат на знос. У раёне шмат ферм, якія не выкарыстоўваюцца. І гэта таксама хвалюе райвыканкам, які ў апошні час дадзенае пытанне ўздымаў на розных узроўнях.

Не можа мясцовы фермер і мяса са сваёй гаспадаркі прадаць на рынку, калі жывёла не забіта на спецыялізаваным забойным пункце, які ёсць толькі ў суседнім раёне. Ці, як заўважылі іншыя прысутныя, чаму яны павіны плаціць за газ і электраэнергію ў разы больш, чым фізічныя асобы. Прагучалі таксама прапановы лічыць маладыя сялянска-фермерскія гаспадаркі стартапамі з адпаведнай для гэтага статусу падтрымкай, падумаць, як даць ім адтэрміноўку на 2 – 3 гады па пагашэнні крэдытаў і працэнтаў па іх.

Алег Жынгель занатаваў прапановы браслаўскіх фермераў, абяцаў іх больш глыбока вывучыць і выйсці з прапановай да заканатворцаў, а з боку банка – трывалую кансультатыўную і крэдытную падтрымку тым, хто хоча стаць фермерам.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ