Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Як Міёрскай лінейнай дарожнай дыстанцыі рыхтуюцца да зімы

Работнікі Міёрскай лінейнай дарожнай дыстанцыі № 342 ДЭУ № 34 Браслава рыхтуюцца да зімы. Ідзе назапашванне пясчана-салянай сумесі, замена дарожных знакаў, устаноўка вешак для абазначэння краю дарожнага палатна. На лінейцы гатоўнасці стаяць пяць трактароў маркі «Беларус», адзін пагрузчык «Амкадор», чатыры грузавых аўтамабіля, адзін аўтагрэйдэр, бітумавоз і аўтамабіль са спецыяльным абсталяваннем для ямачнага рамонту дарожнага пакрыцця.

– Наша задача – падтрыманне дарожнай інфраструктуры ў належным стане, – кажа начальнік дыстанцыі Васіль Гербка. – У вясенне-летні час займаемся абкосам прыдарожных палос, фарбаваннем аўтобусных павільёнаў, нанясеннем разметкі, ямачным і цякучым рамонтам. Зімой працы значна больш. Трэба своечасова ачысціць дарожнае палатно ад снежных сумётаў, рассыпаць пясчана-саляную сумесь супраць галалёдзіцы.

Як вядома, паспяховасць дзейнасці любого калектыву залежыць ад яго зладжанасці. У гэтым плане ў міёрскай дарожнай арганізацыі, дзе працуе 21 чалавек, усё добра: усе работнікі адказныя, кожны з іх выконвае шматлікія віды работ.

У ліку перадавікоў Васіль Гербка адзначыў дыспетчара Віктара Радзюка, вадзіцеля Валерыя Стэфановіча. Сумленнымі адносінамі да працы вылучаюцца вадзіцель Аляксандр Лабунька, ветэран галіны, вадзіцель пагрузчыка «Амкадор» Мікалай Шамёнак.

У наступным годзе Міёры стануць гаспадарамі правядзення абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Гэта значыць, што мясцовыя дарожнікі на чале з кіраўніком арганізацыі прыкладуць максімум намаганняў, каб палепшыць стан транспартных артэрый раёна.

У гэтым годзе па Міёрскім раёне лінейнай дарожнай дыстанцыяй № 342 адрамантавана дарог агульнай працягласцю 16,2 кіламетра. Ямачны рамонт праведзены на плошчы 6731 квадратны метр.

ДАВЕДКА «ВВ». Міёрская ЛДД № 342 абслугоўвае дарогі рэспубліканскага значэння ў межах Міёрскага раёна. У іх ведамстве трасы Р-14 Полацк — Міёры — Браслаў і Р-18 Верхнядзвінск — Шаркаўшчына — Казяны. Усяго ў яе падпарадкаванні знаходзіцца 117 кіламетраў дарог.

Фота Сяргей РАЙЧОНАК


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ