Курсы валют НБРБ
Доллар США
2.5428
Евро
3.0813
100 российских рублей
3.4635
Погода в Витебске
-21 oC ясно
Давление:
765мм рт. ст.
Влажность:
91%
Скорость ветра:
1.48м/с северо-восточный

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Падведзены вынікі ІІ конкурсу для моладзі «Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці»

Падведзены вынікі ІІ конкурсу для моладзі «Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці», які праводзіўся ў рамках праекта «Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне».

Арганізатарамі яго з'яўляліся прадстаў­ніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў і моладзевая грамадская арганізацыя «Гісторыка». Ся­род прызёраў творчага спабор­ніцтва дзве прадстаўніцы Пастаўшчыны — учорашняя 11-класніца Навасёлкаўскай СШ, а цяпер студэнтка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Вікторыя Буяліч і настаўніца гісторыі і грамадазнаўства гэтай жа школы Алена Вішнеўская. Журы прысудзіла ім трэцяе месца за даследчую работу, прысвечаную аднавяскоўцы, знакамітай у краіне вышывальшчыцы Ліліі Зарэцкай.

У якасці назвы сваёй працы Алена Генадзьеўна і Вікторыя ўзялі радкі з верша Я. Пясецкага «У Божай міласці, у людской шчырасці будзе доўжыцца мой радавод», у якой апісалі жыццё і творчасць майстрыцы, музей якой ёсць у школе. Як ёй жылося на цаліне, куды бацькі выехалі на працу, як вярнулася на малую радзіму, стварыла сям’ю, нарадзіла і выхавала пяцярых дзяцей, дзясяткі гадоў адпрацавала на ферме, як пасля выхаду на пенсію раскрыла ў сабе талент вышывальшчыцы. З-пад яе рук выйшлі сотні карцін, аздобленых вышыўкай побытавых рэчаў, якія разляцеліся па свеце, а сама Лілія Радзівонаўна атрымала званне народнага майстра. Зараз, нягледзячы на гады – не за гарамі 80-годдзе, – Лілія Зарэцкая працягвае вышываць, удзельнічаць у выставах.

Да эсэ аўтары зрабілі відэапрэзентацыю работ Ліліі Зарэцкай і адправілі на сайт конкурсу. Як даведаліся пазней, усяго туды паступіла 120 даследчых прац. Журы падзяліла іх на дзве катэгорыі: «Школьнікі» і «Студэнты» — і ў першай прысудзіла навасёлкаўцам трэцяе месца.

Па ўмовах конкурсу аўтарам работ-пераможцаў даецца магчымасць прыняць удзел у міжнародным мола­дзевым летнім лагеры, іх куратарам — у міжнароднай летняй акадэміі.

Фота з адкрытых крыніц.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ