Пры ўваходзе ў ваенны шпіталь органаў пагранічнай службы, што знаходзіцца ў Паставах, трапляеш у казачны куточак – ялінкі, бліскучыя цацкі, казачныя героі, розныя ўпрыгожванні на сценах і сталах радуюць вока і паляпшаюць настрой. Усе вырабы зроблены рукамі медработнікаў і прызначаны для акцыі «Нашы дзеці.
Ужо не першы год такім чынам па ініцыятыве жаночага савета на чале з Тамарай Януковіч многія члены калектыву вырабляюць прыгожыя рэчы для выставы-продажу, а выручаныя грошы перадаюць у сацыяльны прытулак. Летась на іх былі куплены школьныя прыналежнасці, а сёлета пойдуць на паездку дзяцей у сталіцу на цыркавое прадстаўленне.
Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.