Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Известная шведская детская писательница представила в Витебске свою книгу на белорусском языке

Шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр прадставіла ў Віцебску сваю новую кнігу, перакладзеную на беларускую мову.

Канешне, шведская дзіцячая літаратура вядомая на ўвесь свет у першую чаргу дзякуючы Астрыд Ліндгрэн і яе гераіні Пэпі Доўгаяпанчоха. У гэтай краіне склаліся моцныя традыцыі дзіцячага пісьменства, і сёння яно не губляе папулярнасці. Адна з самых знакамітых сучасніц, якая прысвяціла сваю творчасць маленькім, – Юя Вісландэр. Яе кнігі перакладзены больш чым на 30 моў свету, у тым ліку і на беларускую. Апошняя з іх – «Мама Му ў басейне» – літаральна днямі з’явілася ў айчынным друку. Усяго ж на нашай мове можна прачытаць пяць яе кніг.
Галоўнымі гасцямі сустрэчы са спадарыняй Вісландэр у Віцебску сталі дзеці: спачатку выхаванцы Віцебскага дзіцячага дома, затым малеча са сваімі бацькамі ў бітлз-клубе «Паддашак». Дапамагаў аўтару і гледачам разумець адзін аднаго лялечны тэатр «Лямцавая батлейка», які паказаў п’есу па кнізе пісьменніцы.

– У Беларусі я ўжо ў трэці раз, тут шмат сяброў, адчуваю сябе як дома і прыязджаю заўсёды з вялікім задавальненнем. А вось у Віцебску ўпершыню. Спадабаўся цэнтр горада – вельмі прыгожа! Моцнае ўражанне засталося ад візіту ў дзіцячы дом, ды і ўвогуле ад маленькіх беларускіх гледачоў. Для мяне складана размаўляць з дзеткамі пра сваю кніжку, бо я не ведаю вашай мовы. Таму вельмі добра, што разам са мной выступае лялечны тэатр, – адзначыла Юя Вісландэр, словы якой са шведскай перакладала Надзея Кандрусевіч. Дарэчы, менавіта яна і зрабіла пераклад кнігі «Мама Му ў басейне».

Як паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг, плануецца, што гэты спектакль пабачаць у розных гарадах нашай краіны, пляцоўкамі стануць дзіцячыя дамы, бібліятэкі.

– Вельмі добра, калі адбываюцца мерапрыемствы, якія нас звязваюць. Гэта праяўленне цікавасці Швецыі да Беларусі і наадварот, – адзначыў спадар Оберг. – Нашы краіны многае аб’ядноўвае, значна больш, чым мы самі думаем. У Беларусі шмат ведаюць пра Швецыю, у нас наконт ведаў пра беларусаў ёсць над чым працаваць. Але гэта пачатак узаемных кантактаў. Мы павінны даведвацца больш адзін пра аднаго і далучаць да гэтага ў тым ліку дзяцей.

Фота Вольгі МАСЛОЎСКАЙ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ