Пытанні жыццёвага выбару, паклікання, хобі і будучай прафесіі былі лейтматывам мерапрыемстваў для хлопцаў з парафій Віцебшчыны.
На восеньскіх канікулах для іх тры сустрэчы ў Паставах правялі святары Мікалай Ціхановіч з Глыбокага і Аляксандр Грыцкевіч з Верхнядзвінска. Своеасаблівыя духоўныя рэкалекцыі былі напоўнены малітвай і разважаннямі.
Знайшлося месца не толькі інтэлектуальным заняткам, але і розным гульням, размовам з вернікамі і святарамі. Мужчынскую кампанію традыцыйна дапаўнялі дзяўчаты з Пастаўскай парафіі Святога Антонія. Хлопцы ў знак удзячнасці за іх дапамогу на кухні арганізавалі вясёлы вечар з музыкай, прысмакамі і феерверкам.
Фота з адкрытых крыніц.