У Полацкім раёне дадзены старт новаму праекту «Жанчына ў адукацыі: розныя гісторыі аднаго жыцця», прымеркаванаму да Года беларускай жанчыны.
Своеасаблівай кропкай адліку на шляху рэалізацыі ініцыятывы стала падпісанне трохбаковага пагаднення паміж упраўленнем па адукацыі Полацкага райвыканкама, Полацкай раённай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» і Полацкай раённай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
– Сёння ў нашай раённай сістэме больш за 2000 педагагічных работнікаў, у асноўным гэта жанчыны. Праект будзе садзейнічаць захаванню традыцый, умацаванню нацыянальнай ідэнтычнасці і павышэнню станоўчага іміджу беларускай жанчыны, – зазначыла начальнік упраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама Ірына Дзёмінава.
Старшыня Полацкай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Аліна Шчукіна падкрэсліла, што ў складзе раённай арганізацыі 45 % – гэта пярвічкі ўстаноў адукацыі, якія ў гэтым годзе будуць рэалізаваць шэраг цікавых праектаў, у тым ліку міжнародных.
Што да праекту «Жанчына ў адукацыі: розныя гісторыі аднаго жыцця», то яго галоўная мэта – фарміраванне нацыя-
нальнага вобраза беларускай жанчыны ў сферы адукацыі.
– Мерапрыемствы праекта закрануць самыя розныя бакі дзейнасці нашых педагогічных работнікаў: і прафесійныя поспехі, і ўдзел у грамадскім жыцці краіны, і творчасць, – паведаміла старшыня Полацкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Пашкевіч.
Праект будзе рэалізоўвацца на працягу года і ахопіць шэсць напрамкаў, якія ўключаць конкурсы, выставы, прэзентацыі, дыялогавыя пляцоўкі, а таксама стварэнне відэафільмаў і выданне друкаванай прадукцыі пра жанчын.
Фота Валянціна ЛІПКО






