Чаму патрэбна вывучаць прадметы гуманітарнага цыкла? Як інфармацыя пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны становіцца зброяй на арэне палітычнай барацьбы? Пра гэта і многае іншае на сустрэчы ў Віцебску гаварыў Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры.
У зале Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа сабраліся не толькі выкладчыкі гэтай навучальнай установы, але і прадстаўнікі сферы адукацыі з усяго горада. Думаю, кожны з іх знайшоў для сябе нямала важнага, карыснага і цікавага ў выступленні Ігара Марзалюка — вядомага парламентарыя, доктара гістарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён дзяліўся сваімі думкамі, а таксама знаёміў аўдыторыю з малавядомымі дэталямі нядаўніх падзей і больш далёкага мінулага нашай краіны.
Мір абавязкова будзе
Гаворачы пра Пасланне Прэзідэнта, Ігар Марзалюк падкрэсліў, што яно было прасякнута думкамі пра суверэнітэт, незалежнасць, захаванне міру і тое, што называюць ёмкім словам «людскасць». Не засталася без увагі і сітуацыя ва Украіне.
— Мы хацелі гэтую вайну спыніць, калі яна толькі пачыналася, — сказаў парламентарый, дзелячыся дэталямі мірных перагавораў канфліктуючых бакоў.
Мір абавязкова будзе, адзначыў спікер, пытанне толькі ў тым, колькі чалавек да гэтага загіне і з аднаго, і з другога боку.
Гучала падчас сустрэчы і тэма патрыятычнага выхавання. Тут істотная роля належыць прадметам гуманітарнага цыкла, упэўнены Ігар Марзалюк. Тэхнічныя навукі, па яго словах, — лапата, бульдозер, тое, что дапамагае чалавеку пераўтвараць свет. А вось гуманітарныя дысцыпліны раскрываюць сэнс жыцця, яго арыенціры. І калі мы страчваем сэнс, то страчваем будучыню.
Небяспечныя міфы
Значная частка выступлення была прысвечана спробам перапісаць гісторыю, у першую чаргу — часоў Вялікай Айчыннай вайны.
— Гісторыю, яе факты ператвараюць у палітычную зброю. Прычым выдзёргіваюцца толькі тыя сюжэты, якія патрэбны для абгрунтавання сваёй палітычнай павесткі і атрымання ўлады, — адзначыў парламентарый. — Ёсць перыяд, па якім лупяць, што называецца, з дзвюх рук: гэта Вялікая Айчынная вайна. Бо гэта якраз самае важнае поле бою што ў нас, што ў нашых суседзяў.
Ён акцэнтаваў увагу на тым, што ў апошнія гады ў беларускую інфармацыйную прастору ўкідваюцца тэзісы, якія кардынальна адрозніваюцца ад афіцыйнага прачытання падзей. Напрыклад, што не было ніякага генацыду беларускага народа — быў толькі Халакост, калі знішчалі яўрэяў. А што палілі вёскі — дык гэта партызаны вінаваты: не было б партызанскай вайны — не было б спаленых вёсак. І злачынствы немцаў — зусім не генацыд у дачыненні да беларусаў. Яшчэ сцвярджаюць, што тыя, хто пайшоў служыць немцам, — удзельнікі грамадзянскай вайны. Яны, маўляў, проста беларускую дзяржаўнасць адстаяць хацелі. А што яна стваралася пад кантролем абвера (так называлася ваенная разведка і
контрразведка фашысцкай Германіі) — не мае значэння.
Дакументы і факты
Ігар Марзалюк прывёў факты з біяграфіі некаторых «шчырых адраджэнцаў», якія з’яўляліся агентамі СД, актыўна супрацоўнічалі з нямецкімі нацыстамі і не асабліва перажывалі за лёс тых беларусаў, каго не пашкадавала вайна. Быў згаданы Юрка Віцьбіч, якога спрабавалі паднесці як выдатнага беларускага дзеяча, забываючы, што гэты чалавек рабаваў яўрэйскія кватэры і пісаў пра Віцебскае гета як пра ракавую пухліну, якую трэба выразаць. Узаемадзейнічала з фашыстамі Наталля Арсеннева, аўтар слоў рэлігійнага гімна «Магутны Божа». Нельга не назваць і Станіслава Станкевіча, які ў перыяд акупацыі стаў бургамістрам Барысаўскай акругі і нямала зрабіў для знішчэння яўрэйскай абшчыны. Хіба можна не браць пад увагу такія факты і ператвараць фашысцкіх памочнікаў у нацыянальных герояў?
Ігар Марзалюк пазнаёміў і з нека-
торымі іншымі звесткамі і дакумен-тальнымі матэрыяламі, звязанымі з гісто-
рыяй беларускага нацызму, падкрэс-ліўшы: супрацоўніцтва з акупантамі мела месца, аднак з’ява не насіла колькі-небудзь значны характар.
— Этнічных беларусаў, якія перайшлі на бок немцаў і ваявалі супраць сваіх са зброяй у руках, па розных падліках было ад 20 да 27 тысяч чалавек. А супрацьстаялі ім больш за 370 тысяч партызан, 70 % якіх з’яўляліся этнічнымі беларусамі, — прывёў канкрэтныя да-дзеныя доктар гістарычных навук. — Плюс 1 мільён 300 тысяч на франтах Вялікай Айчыннай. Ці можна тут казаць пра грамадзянскую вайну?
У беларускіх нацыяналістаў была свая сімволіка, у аснову якой ляглі герб Пагоня і бела-чырвона-белы сцяг. Захаваліся фотаздымкі і дакументы, якія гэта пацвярджаюць. У прыватнасці, такімі трохколернымі былі павязкі на рукавах Беларускай самааховы.
— У Германіі сцяг нацыстаў і прапаганда любых сімвалаў фашызму забаронены да сённяшняга дня, — паведаміў Ігар Марзалюк. А потым прадэманстраваў фота адносна нядаўняга часу з сацсетак: беларускія падлеткі з жэстам фашысцкага прывітання на фоне бела-чырвона-белага сцяга. Неаспрэчны прыклад прабелаў у адукацыі і выхаванні нашай моладзі…
***
Як бачым, дастаткова праана-лізаваць факты — і становіцца зразумела, якім з іх варта верыць.
— Мы павінны будаваць нашу нацыянальную ідэю не на сумніўных персанажах, а на тых, хто сапраўды абараняў свой народ, — зазначыў у канцы сустрэчы Ігар Марзалюк. І дадаў, што падчас вайны беларусы прадэманстравалі сваю людскасць і любоў да бліжняга.
Фота Ліліі Іўчанка.