Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Васіліна Міцкевіч прэзентавала ў Віцебску выставачны праект «Янка Маўр – капітан дзіцячых падарожжаў»

Праўнучка класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа і дзіцячага пісьменніка Янкі Маўра Васіліна Міцкевіч пабывала ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, дзе прэзентавала выставачны праект «Янка Маўр – капітан дзіцячых падарожжаў», прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Праект падрыхтаваны віцебскімі краязнаўцамі сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа, галоўным захоўнікам фондаў якога з’яўляецца Васіліна Міцкевіч, а таксама з УП «Кінавідэапракат» і сям’ёй нашчадкаў пісьменнікаў.

– Шэраг юбілейных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Беларусі да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра, пачаўся ў Віцебску. І гэта невыпадкова, таму што ў мінулым годзе мы адкрывалі тут выставу, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, – адзначыла Васіліна Міцкевіч. – Зараз ужо працуюць выставы таксама ў Дзяржаўным музеі беларуская літаратуры, Нацыянальнай бібліятэцы.

Матэрыялы, прадстаўленыя на экспазіцыі, дагэтуль амаль нідзе не выстаўляліся. Тут можна убачыць першыя выданні твораў Янкі Маўра, яго рэчы, уласныя пісьмовыя прылады, падарункі ад эсперантыстаў з розных куткоў свету (пісьменнік выдатна валодаў мовай эсперанта). Таксама прадстаўлены рэчы Якуба Коласа, ліставанне дваіх пісьменнікаў часоў вайны. Дапаўняюць экспазіцыю фотаработы Міхася Канстанцінавіча – дзеда Васіліны Міцкевіч.

У Янкі Маўра і Якуба Коласа было шмат агульнага: абодва вучыліся ў настаўніцкіх семінарыях, абодва бралі ўдзел у настаўніцкім з'ездзе (дзе і пазнаёміліся) ў 1906 годзе. У далейшым Янка Маўр стаў правобразам настаўніка Івана Тадорыка у трылогіі Коласа «На ростанях» (1955). Пазней пісьменнікі парадніліся: дачка Янкі Маўра, Наталля, выйшла замуж за Міхася, малодшага сына Якуба Коласа.

Госця паведаміла цікавыя факты пра сяброўства пісьменнікаў, іх адносіны, ўстоі сваёй сям’і. Напрыклад, усе жанчыны ў сям’і, у тым ліку дачкі Васіліны – Юлія і Наталля – носяць прозвішча Міцкевіч, ганарацца ім і ведаюць яго паходжанне.

Удзельнікі творчай сустрэчы – студэнты ВДУ імя П. Машэрава – успомнілі жыццёвы і творчы шлях аднаго з заснавальнікаў прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, яго лепшыя творы – «Слёзы Тубі», «Сын вады», «Палескія рабінзоны» і інш.

Выставу можна ўбачыць да 20 мая.

Фота Таццяны САЛАЎЁВАЙ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ