Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прымае ўдзел у Рэспубліканскай акцыі «Разам – за моцную і здаровую сям'ю», ініцыятарам якой выступае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Сям’я – вялікая каштоўнасць любога народа, фундамент паспяховага грамадства. Без добрай сям’і немагчыма фарміраванне і развіцце адказнай, маральна выхаванай, самасвядомай асобы. Нездарма Генеральная Асамблея ААН заснавала Міжнародны дзень сям’і, які адзначаецца 15 мая шматлікімі мерапрыемтвамі, у тым ліку і ў Беларусі.
З 14 па 16 мая на віцебскай тэатральнай сцэне пройдуць спектаклі, у якіх паказваецца ўвасабленне сямейных каштоўнасцей або, наадварот, тыя сітуацыі, якіх варта пазбягаць і выпраўляць для далейшага шчаслівага жыцця.
Дзяцей і іх бацькоў тэатр запрашае правесці час разам і паглядзець класічныя чароўныя казкі «Беласнежка і сем гномаў» і «Кот у ботах». Для дарослых гледачоў будуць паказаны трагікамедыя «Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменай аповесці Паўла Санаева і драматычная камедыя «Шлюб па-італьянску» па п'есе Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана».
У гэтых спектаклях пытанні сямейных адносін адлюстроўвацца ў розных ракурсах– ад бясконцай тыранічнай любові да разумення неабходнасці душэўнай цеплыні.
Аляксандр Замкоўскі, вядучы рэдактар НАДТ імя Якуба Коласа.