Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

З апярэджаннем графіка працуе Пастаўскі малочны завод

Сельскагаспадарчая тэхніка Пастаўскага малочнага завода да сяўбы гатова, канстатаваў дырэктар прадпрыемства Канстанцін Гайлеўскі.

Так што ў тэрміны, устаноўленыя Саветам Міністраў для падрыхтоўкі тэхнікі да веснавых палявых работ і корманарыхтоўкі, уклаліся, — удакладніў Канстанцін Генрыхавіч. – Рамонт тэхнікі пачынаем адразу пасля заканчэння палявых работ. У снежні ўся яна прайшла дыягностыку і дэфектоўку. Было вызначана, якія запчасткі патрэбны для рамонту, пададзена заяўка ў заводскі аддзел забеспячэння, і па тэндары закуплена патрэбнае.


Нічога новага – звычайны механізм арганізацыі работы. Але ўсё гэта было зроблена своечасова, без адкладвання на дзень заўтрашні.
Машынна-трактарны парк завода налічвае 30 трактароў, 11 з якіх энерганасычаныя, тры 10-корпусныя плугі, пяць культыватараў, дзве 11-метровыя бараны, тры 6-метровыя сеялкі. Адну з іх – «Бярэсце» – купілі летась. У мінулым годзе тут набылі таксама дзве пнеўматычныя сеялкі для пасеву кукурузы «Прэцыса». Ёсць два зернеўборачныя камбайны New Holland і «Ягуар-850» для корманарыхтоўкі.
Пасля завяршэння рамонту заводскай тэхнікі пачалі дастаўляць у майстэрні прадпрыемства тэхніку з гаспадарак аб’яднання. Першай гэта зрабіла «Янавіца-агра». Плугі і дзве сеялкі прыехалі рамантаваць і механізатары сельгаспрадпрыемства. Сярод іх быў Леанід Насыр. Мінулай восенню ён сеяў азімыя. Насенне ў глебу паклаў на плошчы ў тысячу гектараў і стаў адным з лідараў раённага спаборніцтва. Гэта пры тым, што сеялка эксплуатуецца 12 гадоў і, здаралася, падводзіла механізатара.


Каб такога не паўтарылася вясной, – казаў Леанід, – сеялку разабраў поўнасцю, сваімі рукамі перабраў кожны вінцік, замяніў запчасткі і цяпер упэўнены, што будзе служыць спраўна.


Усе нашы механізатары – людзі талковыя, ведаюць тэхніку, адказна ставяцца да работы, – зазначыў Канстанцін Генрыхавіч. – Таму практычна ўсю тэхніку рамантуем самі і на гэтым таксама эканомім грошы.


На розных пляцоўках майстэрняў стаяла тэхніка, завіхаліся людзі. Васіль Чабуранаў рамантаваў энерганасычаны трактар. На чарзе — культыватар. Ім пакуль займаюцца маладыя механізатары Мікіта Андрушкевіч, Аляксандр Камянецкі і Дзмітрый Невяроўскі. Мікіта працаваў на льнозаво­дзе, затым служыў у арміі, пасля ўладкаваўся на малочны завод. Саша і Дзіма прыйшлі на прадпрыемства мінулай восенню пасля заканчэння дзяржкале­джа. Асвойваць тэхніку на практыцы ім дапамагаюць інжынер-механік Максім Чагарын і вядучы інжынер-механік Мікалай Сварцэвіч.


Пасля «Янавіцы-агра» дапаможам паставіць на лінейку гатоўнасці пасяўную тэхніку ААТ «Сцяг Перамогі», – сказаў Канстанцін Гайлеўскі. – Адным словам, без падтрымкі малочнага завода не застанецца ніводная гаспадарка.

 

Фота Ганны АНІШКЕВІЧ. 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ