- Тамара Пашкевич
- Испытано на себе
- Просмотров: 2492
5 вёдраў вады і 10 чыстых дыванкоў. Карэспандэнт “ВВ” папрацавала сацыяльным работнікам
Раз-пораз назіраючы за сацыяльнымі работнікамі, якія прыходзяць да старых у наш дом, думала: праца ў іх лёгкая. Прыйшлі, схадзілі за пакупкамі ў магазін і адправіліся далей, да новых падапечных. Вось і вырашыла паспрабаваць сябе ў новай прафесіі. Аднойчы раніцай адправілася ў Браслаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з намерам уладкавацца на працу ці, калі гэта не ўдасца, пайсці вучаніцай да вопытнага работніка. За справу была гатова ўзяцца адразу. Але загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі цэнтра Ала Калашнікава спыніла мяне.