- Тамара Пашкевич
- Культура
- Просмотров: 7868
У Паставах праходзiць фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік»
У чарговы раз у Паставах сабраліся музыкі з розных гарадоў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Удзел у фестывалі «Звіняць цымбалы і гармонік» прымаюць больш за трыста айчынных выканаўцаў, а таксама самадзейныя артысты з Расіі, Казахстана, Латвіі. Народную творчасць Кітая і Туркменістана прадстаўляюць студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава. Праграма свята цікавая, насычаная на мерапрыемствы, сустрэчы, знаёмствы…