Хрысціянам, якія святкуюць Вялікдзень 4 красавіка 2021 г.
Дарагія жыхары Віцебскай вобласці!
Сардэчна віншуем вас з Вялікаднем!
Гэтае свята адлюстроўвае сапраўдныя вытокі хрысціянства і раскрывае лепшыя чалавечыя якасці: любоў, дабрыню, спачуванне, прабачэнне. Такія шматвяковыя каштоўнасці скіроўваюць быць міласэрнымі, атульваць клопатам тых, хто ў гэтым мае патрэбу, надаюць духоўных сіл перад разнастайнымі выпрабаваннямі.
Святло гэтай урачыстасці пранікае ў сэрцы людзей, нагадваючы пра неабходнасць захоўваць мір – ва ўласнай душы, у сям’і, у сваёй краіне. Такое яднанне – аснова моцных грамадскіх сувязей і згоды.
Няхай Вялікдзень спадарожнічае кожнаму з вас у справе ўмацаваня веры, духоўнага ўдасканалення, ажыццяўлення высакародных памкненняў! Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!
З павагай,
Мікалай Шарснёў, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта |
Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў |