Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Спорт

Трэці этап Кубка Рэспублікі Беларусь па ралі-спрынце адбыўся ва Ушацкім раёне

Паспаборнічаць у хуткасці прыехалі девяць экіпажаў з Мінска і Гомеля. У тым ліку і зорка беларускага аўтаспорту Сяргей Вязовіч. Для яго, кіраўніка спартыўнай каманды «МАЗ-СПОРТаўта», мерапрыемства стала этапам падрыхтоўкі да ралі-рэйду «Дакар-2018», які пройдзе ў Паўднёвай Амерыцы ў студзені будучага года і маршрут якога пракладзены па тэрыторыі Аргентыны, Балівіі, Перу.

Пашчасціла яму і на гэты раз. Экіпаж у складзе Сяргея Вязовіча і Дзмітрыя Ахрэмчыка стаў фаварытам гонак і заняў першае месца ў абсалютным заліку.

Захапляльныя і відовішчныя спаборніцтвы па традыцыі сабралі нямала гледачоў і балельшчыкаў і сталі адметнай падзеяй у спартыўным жыцці Ушаччыны. Наступны этап ралі-спрынту пройдзе ў Лепелі ў снежні бягучага года.

Вольга Северына, г. п. Ушачы. Фота аўтара. 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ