Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Бизнес

Курэй, свіней і трусоў рэдкіх парод разводзіць фермер з Браслаўскага раена

Нядаўна ў Браслаўскім райвыканкаме была зарэгістравана васямнаццатая па ліку сялянская (фермерская) гаспадарка. Заснавальнік Міхаіл Ундруль у арганізацыі сваёй справы не навічок.

Гандляваў, аказваў паслугі кабельнага тэлебачання, апошнія гады займаўся аграэкатурызмам. Менавіта апошні падказаў новы від дзейнасці. Не раз і не два Міхаіл Часлававіч меў магчымасць пераканацца, што гарадскія дзеці не ведаюць, адкуль на іх стале хлеб, як выглядае хатняя птушка і жывёла. Таму вырашыў адкрыць сялянскую гаспадарку, каб разводзіць курэй, гусей, індыкоў, свіней і трусоў рэдкіх парод.

На гэта райвыканкам выдзеліў фермеру 3 гектары зямлі. Памяшканне для гадавальніка і вальераў Міхаіл Ундруль меў: раней купіў у прыгараднага сельгаспрадпрыемства былую ферму, якой урэшце і знайшоў прымяненне.

У інкубатары ўжо вылупілася першая партыя куранят кітайскай шоўкавай пароды, на чарзе другая – голашыйнай. Усяго ж у планах гаспадара мець да дзесяці экзатычных парод курэй, па некалькі гусей і індыкоў. За імі можна будзе паназіраць у вальерах, і гэта, разлічвае Міхаіл Часлававіч, прывабіць на ферму  тых, хто прыедзе на Браслаўшчыну. У перспектыве пачнуць прадаваць экзотаў тым, хто пажадае разводзіць іх у сябе.

Праўда, гэты від дзейнасці ў бізнес-плане фермера не адзіны. Ёсць задума адкрыць кафэ, у якім карміць стравамі з прадуктаў, вырашчаных на сваёй зямлі, арганізаваць перапрацоўку садавіны. Але ўсімі планамі ён дзяліцца пакуль не стаў, спадзяецца зацікавіць імі ініцыятараў распрацоўкі  праграмы ўстойлівага развіцця раёна і атрымаць фінансавую падтрымку ад Еўрапейскага саюза.

— Ведаеце, на зямлі столькі напрамкаў дзейнасці, што ініцыятыўны чалавек заўсёды знойдзе сабе занятак і пракорміць сям’ю, – падкрэсліў Міхаіл Ундруль. – Пра што, дарэчы, клапачуся і сам. Чакаем  нараджэння яшчэ аднаго, пятага, члена сям’і. Таму і пашыраю фермерскую гаспадарку, дзе ўжо маю больш за 20 свіней і 100 курэй, вялікі агарод. Спадзяюся, што хтосьці з дзяцей стане прадаўжальнікам маёй справы.

Фота Тамары Пашкевіч.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ