Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

Адзіная дзяўчына-трактарыст удзельнічае ў пасяўной у Талачынскім раёне

Трэцякурсніца Коханаўскага дзяржаўнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Марыя Грушэцкая праходзіць практыку на сяўбе ў сельгаспрадпрыемстве «Камсамольская праўда» Талачынскага раёна.

 

Дзяўчыне даверылі Беларус-82 з раскідвальнікам мінеральных угнаенняў.

– З дзяцінства люблю тэхніку, – гаворыць Марыя. – Марыла навучыцца вадзіць трактар і аўтамабіль, як бацька і брат. Мне падабаецца вучыцца ў ліцэі, удзячна выкладчыкам і майстрам за атрыманыя веды.

Дзяўчына з задавальненнем выконвае сваю работу, робячы пасільны ўнёсак у закладку будучага ўраджаю. У далейшым Марыя Грушэцкая хоча атрымаць вышэйшую адукацыю і стаць аграномам.

Дарэчы, летась яна працавала тут памочнікам камбайнера ў брата. За час жніва ні разу не пажалілася на стомленасць. Наадварот, першай прыбягала на машынны двор, каб праверыць гатоўнасць агрэгата да выхаду ў поле.

Алена СЕРАДА, Талачын, фота аўтара.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ