Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Бешанковічскi ансамбль «Весялуха» стаў лаўрэатам І ступені на міжнародным фестывалі «Станіца Бранская»

Пра радзіму, яе людзей, іх духоўнае багацце распавядаюць песні народнага ансамбля «Весялуха» з Бешанковіч, які нядаўна прадставіў рэгіен на ІV міжнародным фестывалі «Станіца Бранская» і стаў лаўрэатам І ступені.

 

Ансамбль быў сабраны ў 1990 годзе, і поспех да калектыву прыйшоў практычна адразу. У 1995-м ён атрымаў званне народнага, якое было патрэбна пацвярджаць кожныя тры гады, але з гэтай мэтай «Весялуха» паспяхова справілася. Сёння яе лічаць захавальнікам беларускага фальклору.

— Мы збераглі практычна ўвесь рэпертуар, які быў створаны за гады існавання ансамбля, а гэта амаль 30 гадоў, — адзначыла кіраўнік калектыву Ірына Паўлоўская. — Імкнемся зберагчы багацце народнай творчасці, расказаць пра звычаі, па якіх жылі нашы продкі. Пастаянна ездзім па вёсках, збіраем песні, апрацоўваем іх. Напрыклад, часта бываем у аграгарадку Бачэйкава. Яго 86-гадовая жыхарка Надзея Ганусевіч ведае шмат легенд і песень, іграе на бубне. Жанчына заўсёды з радасцю нас сустракае, дзеліцца сваёй духоўнай спадчынай.

— Нават нашы ўборы створаны згодна з тым шаблонам, па якім некалі шылі адзенне ў нашым раёне. Аднавіў жаночы і мужчынскі касцюмы мясцовы Дом рамёстваў. Былі сшыты спадніца са складкамі ззаду, кашуля з рэгіянальным арнаментам, дзе пераважае фіялетавы колер. Рукадзельніцы саткалі нам і паясы, — дадала мастацкі кіраўнік Бешанковіцкага РЦК Вольга Сяргеенка.

У Бранску артысты выканалі дзве песні і сталі пераможцамі ў намінацыі «Вакальная творчасць».

 

  • Нас запрасілі на фэстываль яшчэ раз, што вельмі прыемна, — прызналася Ірына Ігараўна. — За падтрымку вялікі дзякуй раённай уладзе і мясцовым предпрыемствам.

Калектыў «Весялухі» жыве, развіваецца, вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Не раз ён станавіўся удзельнікам і пераможцам не толькі абласных, але і рэспубліканскіх конкурсаў.

  • Выхоўваць любоў да народнай творчасці імкнёмся і ў самых маленькіх нашых гледачоў. Спецыяльна для іх стварылі праграму, з якой выступаем у дзіцячых садках і школах. Напрыклад, зусім нядаўна дзеці пазнаёміліся са “Свістулькінай вёскай”, — паведаміла Вольга Аляксандраўна.
  • Наперадзе ў «Весялухі» — новыя творчыя планы, — сказала Ірына Паўлоўская. — У апошні час асаблівай папулярнасцю карыстаюцца аўтэнтычныя песні. У гэтым напрамку актыўна працуем. Знялі два музычных кліпа на песні “А ты ехаў” і “Каля вербаў” у вёсках роднага раёна.

Фота Антона Сцепанішчава.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ