Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

“Ноч музеяў” у Полацку: сустрэча з асілкамі, выстава знікаючай флоры і вандроўка па “Паперадроме”

Полацк – адзін са старажытных гарадоў нашай краіны, якія першымі далучыліся да традыцыі адзначаць 18 мая Міжнародны дзень музеяў і ў бліжэйшыя да гэтый даты выхадныя ладзіць праект “Ноч музеяў”. Мінулая субота не стала выключэннем: Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрасіў жыхароў і гасцей горада ў цікавае музейнае падарожжа!

Багата ўражанняў 

У Музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора наведвальнікаў чакала знаёмства з выставай “Светелка въпокоевая”, дэманструючая жыллё палачаніна XVI-XVIII стагоддзяў. А пасля заходу сонца тут адбыўся канцэрт “Маленькая ночная серенада” ў выкананні камернага аркестра “Еўропа-Цэнтр”. Краязнаўчы музей ладзіў сустрэчу з асілкамі - майстрамі спорту міжнароднага класа па паўэрліфтынгу. Бацькі з дзецьмі не абмінулі Прыродна-экалагічны музей, ля сцен якога працаваў міні-заапарк, праводзіўся майстар-клас па стварэнні пано ў тэхніцы кінусайга, а ў самім музеі працавала фотавыстава, прысвечаная знікаючай флоры. Не засталіся без добрых уражанняў і тыя, хто завітаў у Мастацкую галерэю, Дзіцячы музей і іншыя ўстановы музея-запаведніка.

“Паперадром” 

…Напрыклад, мы з сяброўкай і яе дачушкай распачалі сваю вандроўку ў “Ноч музеяў” з наведвання Музея беларускага кнігадрукавання, які прапанаваў палачанам і гасцям горада акунуцца ў свет паперы.

Свой праект супрацоўнікі музейнай установы назвалі “Паперадром”. Асацыяцыі відавочныя: папера – кнігі – музей. У той вечар у арыгінальнай прасторы, створанай у дворыку, працавалі творчыя майстэрні па рабоце з паперай. “Улічваючы тэму Міжнароднага дня музеяў, якая сёлета гучыць наступным чынам - “Будучыня музеев: аднаўленне і пераасэнсаванне”, мы паспрабавалі аднавіць старажытную тэхніку ручной адліўкі паперы, - распавяла загадчык Музея беларускага кнігадрукавання Славіна Гаўрылава. – Запрасілі ўсіх жадаючых на майстар-классы па арыгамі, пляценні бранзалета з паперы, вырабленні папяровай птушачкі ў клетцы”.  

Госці “Паперадрому” мелі магчымасць паўдзельнічаць у гэтых цікавых працэсах, пазнаёміцца з выставай чарнільніц, напісаць штосьці сапраўдным пяром, паставіць на свой сувенір штампік аб наведванні музея і, як след, пераасэнсаваць значэнне паперы ў нашым жыцці. Сапраўды, гэта матэрыял, які можна выкарыстоўваць паўторна, рабіць з яго папяровы інтэр’ерны дэкор і нават упрыгожванні – каралі з папяровых пацерак, бранзалеты і шмат іншага. Дарэчы, у наша эка-стагоддзе справа актуальная!

Фота Аксаны Шуйскай.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ