Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

У Лепелi адбыўся міжнародны фестываль міфалогіі «У госці да лепельскага Цмока»

Традыцыйным міжнародны фестываль міфалогіі адбыўся ў Лепелі ў пяты раз. У ім ўзялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Эстоніі, Польшчы, Расіі. І хаця сёлетняя геаграфія аказалася больш сціплай, чым на мінулых фэстах, а многім задуманым арганізатарамі крэатыўным мерапрыемствам перашкаджаў лівень, свята міфалогіі дало яркіх фарбаў культурнаму жыццю рэгіёна, пакінула добрыя ўражанні ў гасцей. А лепельскі Цмок прыдбаў новых прыхільнікаў і сяброў.

Нездарма міфалагічныя істоты на гэтай зямлі жылі ў ладзе і згодзе з людзьмі, шанавалі сем’і і абаранялі дзяцей. Таму кожны год на фэсце рыхтуецца спецыяльная праграмма інтэрактыўных гульняў і іншых мерапрыемстваў для дзетак, а на беразе возера Лепельскае, дзе паводле паданняў і рамана Уладзіміра Караткевіча існавалі пачвары, з’явілася першая на Беларусі выява Цмоку. Сёння гэта галоўная фотазона гарадскога парку – здымак на памяць імкнецца зрабіць кожны госць фестывалю.  

Па традыцыі яго распачала каардынатар зялёнага маршруту «Край жоўтых гарлачыкаў і сівых валуноў» і нязменны рэжысёр усіх фэстаў «У госці да лепельскага Цмока» Вольга Маханенка. Шчыра прывітаў лепяльчан і іх гасцей намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Віктар Азаронак. Ну а потым пачалося суцэльнае прызнанне ў любові да Беларусі, яе мовы, культуры, фальклору і міфалогіі, усяго, што складае духоўнае багацце народа. З далёкай Іркуцкай вобласці Расіі прыехалі члены гурта аўтэнтычнай беларускай песні «Крывічы». Там было шмат пересяленцаў з Беларусі яшчэ з часоў Расійскай імперыі. Іх нашчадкі нарадзіліся ўжо ў Сібіры, але памятаюць і захоўваюць, перадаюць дзецям і ўнукам песні, што спявалі іх бабулі і прабабулі.

Сапраўдным упрыгожваннем фэсту стала і выступленне калектыву эстонскага народнага танца Paikeseratas з Нарвы. На «Музычны алімп» у летнім амфітэатры паспяхова ўзышлі ансамблі народнай і аўтарскай музыкі і песні, разнастайныя гурты.

Але не толькі «Музычны алімп» вабіў талентамі. На «Кулінарным востраве» ішло сапраўднае спаборніцтва – хто лепш накорміць і прывеціць гасцей – сярод кулінараў-аматараў і прафесіяналаў, якія прапаноўвалі сапраўдныя шэдэўры беларускай кухні ад аграсядзіб, вясковых падворкаў, бралі ўдзел у конкурсе «Ежа ад Цмока – клёцкі з душамі». Між іншым, гэтая страва ад кулінарнага клуба «Стайскія прысмакі» Лепельскага раёна занесена ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей Беларусі. Душэўную кухню і адмысловыя напоі прапанаваў арт-паб «Torvald». На «Турыстычным узбярэжжы» можно было пазнаёміцца з цікавымі магчымасцямі адпачынку. У «Даліне майстроў» народныя ўмельцы прадставілі багацце сваіх талентаў, шырокі асартымент сувенірнай прадукцыі. Таксама працавалі «Дзіцячы пагорак», «Танцавальная лагчына», «Магічны яр». Дзеці і дарослыя бавілі час у розных гульнях і забавах. Роўнядзь возера рассякалі катамараны, катар і нават ладдзя.

Па добрай традыцыі нараджаліся падчас фэсту і новыя ідэі і прапановы. Да прыкладу, члены дэлегацыі з Кракава, а Лепель даўно супрацоўнічае са сваімі польскімі суседзямі, расказалі, што ў адной з вёсак іх краіны створаны музей цмокаў і прапанавалі прадумаць сумесны цікавы праект. Упершыню удзельнічаў у фестывалі Літаратурны музей імя Пятруся Броўкі, і таксама са сваей ідэяй: устанавіць ля крынічкі, што б’е чысцюткай вадой з-пад зямлі непадалёку ад ракі Эсы, спецыяльную шыльду у памяць пра народнага паэта Беларусі: калісьці яна называлася «броўкаўскай крыніцай» – тут няродка спыняўся Пётр Усцінавіч і прывозіў сюды сваіх гасцей.

Фота Алены ЦЯЛЯТКА.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ