Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Образование

Астровенскай дзіцячаму саду – сярэдняй школе Бешанковіцкага раёна падарылі сертыфікат на 11 камп’ютараў

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў наведаў Астровенскую дзіцячы сад – сярэднюю школу Бешанковіцкага раёна, каб уручыць установе адукацыі падарункавы сертыфікат на 11 камп’ютараў, выдзеленых Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

– Сучасныя тэхналогіі ў адукацыі важныя, бо яны дазваляюць вучням лёгка арыентавацца ў хутка пераменлівым свеце, – падкрэсліў Уладзімір Уладзіміравіч.

– Для Астровенскай школы такі падарунак стане добрай дапамогай для настаўнікаў, арганізуе пра­цэс навучання больш эфек­тыўна, – дадала старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Галіна Унуковіч.

Уладзімір Цярэнцьеў правёў сустрэчу з астровенскімі педагогамі, абмеркаваў з імі  праблемныя моманты.

– Па магчымасці будзем шукаць сродкі на далейшае абнаўленне школы, – сказаў Уладзімір Уладзіміравіч. – Астроўна – перспектыўны аграгарадок, запланаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на яго развіццё. Так, у бліжэйшыя гады будзе праведзена рэканструкцыя ліній электраперадачы. Трэба ствараць камфортныя ўмовы, тады і моладзь будзе тут заставацца, ствараць сем'і, абзаводзіцца дзецьмі.

Алена ФЁДАРАВА. Фота прадастаўлена газетай «Зара».


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ