17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. З нагоды гэтага свята 16 верасня ў сярэдняй школе 28 Віцебска быў напісаны рэспубліканскі дыктант пад назвай “Дзень народнага адзінства”.
Як адзначыла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юлiя Яшчанка, важна прыцягнуць увагу грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, асаблiва ў моладзi, неабходна ў iх выхоўваць паважлівае і адказнае стаўленне да гісторыі народа, фарміраваць усведамленне сувязі мiнулага і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.
Вучні 8 “А”, 8 “Г”, 9 “А”, 10 і 11 класаў пісалі дыктант на ўроках мовы са сваімі настаўнікамі ў класах. А вучні 9 “А”, 8 “В”, 8 “Б” класаў – пад дыктоўку беларускага пісьменніка, дзяржаўнага дзеяча Алеся Мікалаевіча Карлюкевіча па анлайн-трансляцыі з лінгвістычнага ўніверсітэта.
Фото Елены Фёдоровой.