Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

“Самыя-самыя цікавасці Віцебшчыны“: гісторык і краязнаўца Мікалай Півавар сабраў непаўторныя адметнасці Віцебскай вобласці

У Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя новай кнігі гісторыка і краязнаўцы Мікалая Півавара “Самыя-самыя цікавасці Віцебшчыны“.

Пра гісторыю стварэння гэтай кнігі сам аўтар распавядае з уласцівай яму доляй гумару – маўляў, гісторыя шматпакутная.

Чаму? Спачатку краязнаўца сабраў з десятак самых гучных адметнасцяў Віцебскай вобласці ў маштабе краіны. Але зразумеў, што іх значна болей. Так дайшоў да пяцідзесяці. У выніку – у кнізе іх болей за сотню! Меркавалася выдаць кнігу да Форума рэгіёнаў Расіі і Беларусі, што праходзіў у мінулым годзе ў Віцебску, Полацку, Наваполацку. Але штосьці пайшло зноў не па плану. Гісторык вельмі ўдзячны кіраўніцтву Віцебскага кадзетскага вучылішча, якое дапамагло, каб кніга пабачыла свет.

Мікалай Півавар  валодае выключнымі энцыклапедычнымі ведамі адносна віцебскага рэгіёназнаўства, аўтар дзесятка эксклюзіўных даведнікаў, прысвечаных турыстычнай  прывабнасці края, папулярызацыі патрыятычнага выхавання моладзі. Назавем некаторыя з іх: “Музеі Віцебска“, ”Сядзібы Віцебшчыны“, ”Краязнаўчы атлас Віцебскага раёна“, “Краязнаўцы Віцебшчыны“, “Это надо живым“. Новае выданне ”Самыя-самыя цікавасці  Віцебшчыны“ безумоўна выклікала непадробны інтарэс і ў саміх жыхароў нашай вобласці, і ў яе гасцей. Але набыць кнігу ў кнігарнях пакуль немагчыма – патрэбна яе другое выданне з больш значным накладам. Рарытэт, у які можна заглянуць толькі ў зале абласной бібліятэкі.

Дык што ж за цікавасці адкрыў Мікалай Півавар? Якія яны, самыя-самыя адметнасці Віцебшчыны?

Іх аўтар умоўна дзеліць на чатыры катэгорыі: прыродныя, гістарычныя, тэхнічныя і персанальныя. Некаторыя факты, сапраўды, з’яўляюцца спрэчнымі, але на кожны ёсць свой пераканаўчы аргумент, які пацвяржае адпаведны дакумент.

А пачалося знаёмства краязнаўцы з гэтымі самымі-самымі яшчэ ў 90-я гады, калі дапытлівы настаўнік гісторыі адправіўся ў Шумілінскі раён, каб на свае вочы пабачыць самы вялікі валун Беларусі. Экстрымальная вандроўка запомнілася на ўсё жыццё. Потым разам з вучнямі яны адшукалі самую вялікую хвою каля вёскі Сушчова Віцебскага раёна. І далей – болей. Самае глыбокае возера на Беларусі – Доўгае ў Глыбоцкім раёне. Самае халоднае месца – станцыя Лужасна (мінус 44). Самае чыстае возера – Крывое ва Ушацкім раёне. Ёсць у кнізе згадкі і пра пячору, і пра вадаспад. Але не толькі прыроднымі багаццямі вызначаецца Віцебская вобласць. Менавіта ў нас з’явіліся самыя першыя на Беларусі касцёл, запалкавая фабрыка, беларуская школа, дзе выкладаў Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас). Самая вялікая ГЭС, самы старажытны горад, самы маленькі горад і самы малады. Гэта ўсё – Віцебшчына. Яна здзіўляе і вабіць, улюбляе і дазваляе ганарыцца.

- Усе матэрыялы, сабраныя ў адной кнізе, служаць справе папулярызацыі роднага края. Пра брэнды Віцебшчыны павінны ведаць як школьнікі, так і дарослыя, - лічыць Мікалай Півавар.

Таму выданне “Самыя-самыя цікавасці Віцебшчыны“ – лепшы прыклад патрыятычнага выхавання нашай моладзі.

Фота Дзяніса ВАСІЛЬЦА.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ