Паважаныя жыхары вобласці!
Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Гэты дакумент з’яўляецца базісам у справе захавання адзінства і незалежнасці рэспублікі, гарантыяй правоў і свабод грамадзян. За час свайго існавання закладзеныя ў канстытуцыйных нормах пастулаты сталі інструментам для рэалізацыі патэнцыялу па ўсіх накірунках грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай дзейнасці.
Асноўны Закон дазваляе рухацца наперад па шляху стварэння моцнай дзяржавы з высокаразвітай сучаснай эканомікай, эфектыўнай сістэмай сацыяльнай абароны, самабытнай нацыянальнай культурай. Гэтаму спрыяе працавітасць, адказнасць і прадпрымальнасць кожнага.
Глыбока перакананыя, што прававы і каштоўнасны падмурак Канстытуцыі будзе садзейнічаць павышэнню якасці жыцця грамадства, росквіту рэгіёна і краіны ў цэлым.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць Беларусі!
З павагай,
Мікалай Шарснёў, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта |
Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў |