Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Абвешчаны конкурс праектаў памятнага знака "Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці”

Абвешчаны конкурс на лепшы эскізны праект памятнага знака "Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці”, што будзе ўсталяваны каля Сафійскага сабора на пачатку верасня, падчас святкавання Дня беларускага пісьменства. Апошні тэрмін падачы заявак – 1 сакавіка.

Удзельнічаць у творчым спаборніцтве, як паведаміла намеснік загадчыка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама Алена Астапава, могуць прафесійныя скульптары і архітэктары. Іх задача – знайсці найбольш выразнае мастацкае адлюстраванне вобраза Полацка як самага старажытнага горада Беларусі, гістарычнага цэнтра першага дзяржаўнага ўтварэння на нашых землях.

Сафійскі сабор з заходняга боку

Пасля разгляду некалькіх варыянтаў вызначана месца ўсталявання памятнага знака: на пляцоўцы з заходняга боку Сафійскага сабора - насупраць былога галоўнага фасада старажытнага храма ХI ст., дзе, па ўсёй верагоднасці, нашы продкі праводзілі вечавыя сходы для вырашэння галоўных пытанняў грамадска-палітычнага жыцця.

Помнік не будзе мець вялікіх памераў, яго кошт не павінен перавышаць 100 тысяч рублёў (з улікам матэрыялаў). З іх 25% прафінансуе Міністэрства культуры, астатнюю частку -- Полацкі райвыканкам.

Макет Сафійскага сабора ХI ст

У конкурсных матэрыялах трэба прадставіць не толькі мадэль знака, але і яго сціслае абгрунтаванне, праект горадабудаўнічага вырашэння навакольнай прасторы. Кампазіцыйна і пластычна твор павінен адпавядаць лепшым традыцыям класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю і змяшчаць надпіс “Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці”.

Не пазней за 7 сакавіка журы, зацверджанае Міністэрствам культуры, вызначыць лепшы эскізны праект і назаве пераможцу, які атрымае права на стварэнне помніка ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскі абласны і Полацкі раённы выканаўчыя камітэты.

Фота Ларысы МАЛАШЭНI.

 

 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ