Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Арт-уікэнд “Калядны разгуляй” правялі ў Полацкім раёне

Трэці год запар праект арт-уікэнд “Калядны разгуляй” рэалізуецца ў Полацкім раёне на стары Новы год.

Яго мэта –  аднаўленне і папулярызацыя старажытных беларускіх звычаяў. Сёлета ў вёску Багатырская з’ехаліся 10 гуртоў з розных куткоў Полаччыны, каб паспаборнічаць у майстэрстве калядавання.

Па ўмовах конкурсу, як распавяла прадстаўнік арганізатараў з Полацкага раённага цэнтра культуры Кацярына Паўловіч, кожная каманда складалася мінімум з чатырох чалавек. Яны ігралі ролі такіх традыцыйных міфалагічных персанажаў, як Звяздар, Механоша, Каза, Мядзведзь, Бусел, Конь.

Калядоўшчыкі хадзілі па хатах жыхароў вёскі са святочнымі вітаннямі, а гаспадары адорвалі гасцей рознымі прысмакамі. Потым калядныя мяхі ўзважылі, каб вызначыць, чый цяжэйшы. Пераможцам прадказальна стаў мясцовы фальклорны калектыў “Галасы спадчыны” Багатырскага СДК, што не першы год радуе сваёй творчасцю аднавяскоўцаў.

На галоўнай сцэне тым часам калядную праграму, максімальна набліжаную да аўтэнтычнага старажытнага абраду, паказаў фальклорны гурт «Варган» Полацкага дзяржуніверсітэта. А затым  удзельнікі свята зладзілі творчы рынг “Дзівосы на Каляды”, дзе кожная каманда прадэманстравала свае крэатыўныя знаходкі: сані ў вобразе печкі, на якіх можна было адначасова і падсілкавацца, унікальны калядны гардэроб, адметныя маскі.

Уладзімір Пестун з вёскі Нача здзівіў артыстызмам, па-майстэрску стварыўшы вобраз чорта з гармонікам, а Галіна Шматкова з аграгарадка Захарнічы ў ролі сімпатычнай козачкі настолькі зачаравала танцавальным  флэшмобам, што гледачы аднадушна прысудзілі ёй прыз сваіх сімпатый.

Калядны зоркапад удаўся на славу, і ўдзельнікі свята вырашылі паўтарыць яго на наступны год. Тэматычныя праекты, прысвечаныя адраджэнню народных традыцый, будуць рэалізоўвацца і ў іншых сельсаветах Полаччыны на працягу ўсяго года. У бліжэйшы час на вячоркі “Цешчыны зборы” запросіць аграгарадок Палата.

Фота Кацярыны Паўловіч


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ