Фестываль песні «Я спяваю» пройдзе ў Браслаўскім РДК 15 снежня. Ён арганізаваны аддзелам ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама разам з індывідуальным прадпрымальнікам Сяргеем Садоўскім пры дапамозе спонсараў.
Мерапрыемства прысвечана 60-годдзю вядомага музыкі Андрэя Макарэвіча і праводзіцца з мэтай падтрымаць таленавітую моладзь з розных куткоў Браслаўшчыны. Кожны ўдзельнік выканае дзве кампазіцыі. Адну – з рэпертуара рок-зоркі ці гурта «Машина времени», другую – на ўласны выбар.
Выступленні канкурсантаў ацэніць кампетэнтнае журы.